На нашем ресурсе вы можете полностью погрузиться в мир книги «Танцавальны марафон» — читайте её онлайн бесплатно в полной, несокращённой версии. Если предпочитаете слушать — воспользуйтесь аудиоформатом; хотите сохранить — скачайте через торрент в fb2. Жанр произведения — Легкое чтение, Детективы, Зарубежные детективы. Также на странице доступно подробное описание, авторская аннотация, краткое содержание и живые отзывы читателей. Мы постоянно пополняем библиотеку и улучшаем сервис, чтобы создавать лучшее пространство для всех ценителей качественной литературы.
Танцавальны марафон

Автор
Дата выхода
31 мая 2022
🔍 Загляните за кулисы "Танцавальны марафон" — аннотация, авторский взгляд и ключевые моменты
Перед погружением в полный текст предлагаем познакомиться с произведением поближе. Здесь собраны авторские заметки, аннотация и краткое содержание "Танцавальны марафон" — всё, что поможет понять глубину замысла и подготовиться к чтению. Материалы представлены в оригинальной авторской редакции (Виктор Правдин) и сохраняют аутентичность произведения. Если чего-то не хватает — сообщите нам в комментариях, и мы дополним описание. Читайте мнения других участников сообщества: их отзывы часто раскрывают скрытые смыслы и добавляют новые грани понимания. А после прочтения обязательно вернитесь сюда — ваш отзыв станет ценным вкладом в общее обсуждение книги.
Падзеі рамана пачынаюцца з навагодняга балю-маскараду 1910 года ў палацы генерал-губернатара г. Мінска. Малады афіцэр ваенна-марскога флоту граф Сяргей Аляксандраў тайна ад бацькоў пакідае баль і сустракаецца з каханай. Маладыя спяшаюцца ў царкву, пасля вянчання вяртаюцца на баль і абвяшчаюць аб шлюбе. Для бацькоў Аляксандрава гэта стрэс, для астатніх – навагодні жарт… Аўтар праводзіць сваіх герояў праз падзеі рэвалюцыі 1917 года, ганенні ў 30-я гады, “пражскую вясну” 1968 года, развал Савецкага Саюза і, нарэшце, нашы дні.
📚 Читайте "Танцавальны марафон" онлайн — полный текст книги доступен бесплатно
Перед вами — полная электронная версия книги "Танцавальны марафон", адаптированная для комфортного онлайн-чтения. Мы разбили произведение на страницы для удобной навигации, а умная система запоминает, на какой странице вы остановились — можно закрыть браузер и вернуться к чтению позже, не тратя время на поиски. Персонализируйте процесс: меняйте шрифты, размер текста и фон под свои предпочтения. Погружайтесь в мир литературы где угодно и когда угодно — любимые книги теперь всегда под рукой.
Текст книги
Ён павiтаyся i паспешлiва патлумачыy:
– Я шукаю вашу суседку з сорак пятай кватэры.
Гаспадары перазiрнулiся.
– Гавары ты, – прашапялявiла старая i, унiкаючы глядзець на Хмару, разгублена дадала: – У кватэру не запрашаем – не прыбрана.
– Усё y нас чыста, – нечакана yзвiyся гаспадар, ягоныя шчокi па-ружавелi, вочы ажылi.
– Не запрашаем, бо няма чым частаваць, – гаспадар нечакана змоyк, ухапiy сябе за дрыжачую скiвiцу i, не зважаючы на Хмару, паправiy устаyныя зубы. – Гарбата i тая скончылася, а схадзiць у краму не можам – ногi не iдуць.
– Ды мне пачосткi нiякай i не трэба, – адчуваючы, што чырванее, адмахнуyся Хмара; ён ужо шкадаваy, што так настойлiва рваyся y гэтую кватэру.
– Госць у хату – стаy самавар, – падвёy рысу гаспадар, якi быццам i не чуy лейтэнантавых слоy.
Старая цяжка yздыхнула i пашкрэбала на кухню. Было вiдавочна, што мужавы словы тычылiся толькi яе.
– Давайце я схаджу y краму, – нечакана прапанаваy лейтэнант.
Гаспадыня прыпынiлася, прыхiльна паглядзела на Хмару.
– Памажы, унучак, а то…
– Цыц, баба! – гнеyна перапынiy жонку стары. – Чалавек на дзяржаyнай службе, гэта табе не блiнцы на патэльнi пераварочваць…
– Ды я мiгам, – стаяy на сваiм лейтэнант, – кажыце, што купiць.
Праз сорак хвiлiн Хмара сядзеy за сталом насупраць гаспадара кватэры i з высокага кубачка сёрбаy гарбату y прыкуску з драбавым цукрам. Фiлiпаyна, так назвалася жонка старога, няспешна раскладвала прынесеныя лейтэнантам прыпасы: што y халадзiльнiк, што y шкапчык каля плiты, што на падваконне.
– Значыць, органы зацiкавiлiся суседкай з сорак пятай кватэры? – здаволiyшы самалюбства, здалёк пачаy стары.
– Так, – кiyнуy Хмара.
– Ну i правiльна робiце, што цiкавiцеся.
– Коля! – Фiлiпаyна прыпынiлася каля стала з цэлафанавым мяшэчкам грэчкi y руках, шматзначна зiрнула на мужа.
– Што Коля? – бразнуy лыжкай аб стол гаспадар. – Мне восемдзесят пяць, i за столькi гадоy больш дурной бабы, як Галька, не сустракаy.
– Можа, яшчэ yсё наладзiцца, – патупiлася гаспадыня, вiдавочна, дакараючы сябе, што зачапiла мужа.
– На-ла-дзiцца! – шапялявячы, перадражнiy жонку гаспадар.











