На нашем ресурсе вы можете полностью погрузиться в мир книги «Двое на вуліцы» — читайте её онлайн бесплатно в полной, несокращённой версии. Если предпочитаете слушать — воспользуйтесь аудиоформатом; хотите сохранить — скачайте через торрент в fb2. Жанр произведения — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Также на странице доступно подробное описание, авторская аннотация, краткое содержание и живые отзывы читателей. Мы постоянно пополняем библиотеку и улучшаем сервис, чтобы создавать лучшее пространство для всех ценителей качественной литературы.
Двое на вуліцы

Автор
Дата выхода
31 января 2023
🔍 Загляните за кулисы "Двое на вуліцы" — аннотация, авторский взгляд и ключевые моменты
Перед погружением в полный текст предлагаем познакомиться с произведением поближе. Здесь собраны авторские заметки, аннотация и краткое содержание "Двое на вуліцы" — всё, что поможет понять глубину замысла и подготовиться к чтению. Материалы представлены в оригинальной авторской редакции (Янка Сіпакоў) и сохраняют аутентичность произведения. Если чего-то не хватает — сообщите нам в комментариях, и мы дополним описание. Читайте мнения других участников сообщества: их отзывы часто раскрывают скрытые смыслы и добавляют новые грани понимания. А после прочтения обязательно вернитесь сюда — ваш отзыв станет ценным вкладом в общее обсуждение книги.
Описание книги
Кніга «Двое на вуліцы» слыннага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Янкі Сіпакова – гэта падарунак сучасным аматарам яго творчасці. У новае выданне ўвайшлі аповесць «Жыві як хочацца» і апавяданні пра каханне, напісаныя напрыканцы 1980-х – пачатку 2000-х гадоў.
Вечныя тэмы, у якіх галоўнымі героямі з’яўляюцца двое – ён і яна, раскрываюцца аўтарам пранікнёна-лірычна, глыбока эмацыянальна і надзённа. Бег часу, зменлівасць чалавечых лёсаў, радасць, сум і замілаванне прыгажосцю жанчыны – адметныя рысы прозы, што цудоўна адбіліся на старонках кнігі.
📚 Читайте "Двое на вуліцы" онлайн — полный текст книги доступен бесплатно
Перед вами — полная электронная версия книги "Двое на вуліцы", адаптированная для комфортного онлайн-чтения. Мы разбили произведение на страницы для удобной навигации, а умная система запоминает, на какой странице вы остановились — можно закрыть браузер и вернуться к чтению позже, не тратя время на поиски. Персонализируйте процесс: меняйте шрифты, размер текста и фон под свои предпочтения. Погружайтесь в мир литературы где угодно и когда угодно — любимые книги теперь всегда под рукой.
Текст книги
У гэтай цiшынi гучным здаyся нават нечы цiхi голас, якi даверлiва расказваy пра Сярэднюю Азiю, пра басмачоy: «О, мы iх тады ганялi». Алег азiрнуyся i на суседняй лаyцы yбачыy старэнькiх дзядка i бабульку, якiя, ласкава прыхiнуyшыся адно да аднаго, сядзелi побач: стары гаварыy, старая слухала. Яго чамусьцi yразiла аблiчча бабулькi, але ён не адразу здагадаyся чым; потым ужо зразумеy, што тая была дужа падобная на Тоню – вiдаць, пад старасць яна стане якраз такою: той жа нос, тыя ж вочы, той жа прадаyгаваты, але yжо маршчынiсты твар.
Алег слухаy, як лагодна расказвае пра свае прыгоды дзядок, як уважлiва ловiць кожнае яго слова бабулька, якая, пэyна ж, чула yжо yсё гэта шмат разоy, як iм, старым, хораша разам, i яму неяк стала балюча i шкода, што y яго нiколi, вiдаць, не будзе вось такой цiхай старэчай радасцi…
Другi раз ён прачнуyся ад таго, што яго нехта тармасiy за нагу. Спрасоння ён яшчэ спрабаваy адбрыквацца, але, калi расплюшчыy вочы, спалохаyся – перад iм стаяy мiлiцыянер.
– Уставайце, уставайце, грамадзянiн, ляжаць тут не паложана, – мiлiцыянер усё яшчэ трос яго за калашыну.
Алег ссунуy з лаyкi ногi, сеy. Калi i як ён улёгся тут, Жавейка i сам не помнiy. Вiдаць, сусед, на чыё плячо Алег клаy галаву, дачакаyся свайго цягнiка, пайшоy на пасадку, а ён тады сам сабою абсунуyся на гнутую фанеру i разлёгся на ёй, амаль як дома.
Мiлiцыянер усё яшчэ не адыходзiyся ад яго.
– Дарэчы, а якi цягнiк вы, грамадзянiн, чакаеце?
Алег не чакаy, зразумела, нiякага цягнiка i нiкуды не збiраyся ехаць, таму разгубiyся, захваляваyся, паспешлiва пачаy думаць, якi ж цягнiк мог бы яму зараз падысцi.
– Васямнаццаты, вюнсдорфскi, – успомнiy нарэшце Алег.
– Што? – яшчэ больш насцярожыyся мiлiцыянер. – Васямнаццаты? Ён жа даyно прайшоy.
– Што вы кажаце? – паспрабаваy здзiвiцца Алег i адчуy, што гаворыць словамi – нават iнтанацыя тая ж! – дзяyчыны, якая цалавалася ля вагона.
– Не «што вы кажаце», а прайшоy. І калi вам, грамадзянiн, ехаць на Маскву, дык не абавязкова цэлыя суткi чакаць вюнсдорфскага. У той жа бок iдзе многа цягнiкоy. Сядайце i едзьце любым.
– Добра, добра, паеду, – абы заспакоiць мiлiцыянера, хутка згадзiyся з iм Алег.
І той нехаця, падазрона аглядаючыся, адышоyся ад яго, стаy зводдаль, зрабiy выгляд, што заняты iншым, але Жавейка разумеy, што ён усё ж цiкуе за iм.





