На нашем ресурсе вы можете полностью погрузиться в мир книги «Тэатр шчасьлівых дзяцей» — читайте её онлайн бесплатно в полной, несокращённой версии. Если предпочитаете слушать — воспользуйтесь аудиоформатом; хотите сохранить — скачайте через торрент в fb2. Жанр произведения — Детские книги, Зарубежные детские книги. Также на странице доступно подробное описание, авторская аннотация, краткое содержание и живые отзывы читателей. Мы постоянно пополняем библиотеку и улучшаем сервис, чтобы создавать лучшее пространство для всех ценителей качественной литературы.
Тэатр шчасьлівых дзяцей

Автор
Дата выхода
18 июня 2021
🔍 Загляните за кулисы "Тэатр шчасьлівых дзяцей" — аннотация, авторский взгляд и ключевые моменты
Перед погружением в полный текст предлагаем познакомиться с произведением поближе. Здесь собраны авторские заметки, аннотация и краткое содержание "Тэатр шчасьлівых дзяцей" — всё, что поможет понять глубину замысла и подготовиться к чтению. Материалы представлены в оригинальной авторской редакции (Ольгерд Бахаревич) и сохраняют аутентичность произведения. Если чего-то не хватает — сообщите нам в комментариях, и мы дополним описание. Читайте мнения других участников сообщества: их отзывы часто раскрывают скрытые смыслы и добавляют новые грани понимания. А после прочтения обязательно вернитесь сюда — ваш отзыв станет ценным вкладом в общее обсуждение книги.
Описание книги
«Тэатр шчасьлівых дзяцей» – гэта беларускае фэнтэзі з элемэнтамі палітычнага трылеру. Дзіцячая кніга, якую, спадзяецца аўтар, будзе цікава прачытаць і дарослым. Як выбрацца з пасткі, ня маючы ні тэлефона, ні зброі, і знайсьці зьніклых сяброў? Колькі твараў у туману? Што такое гісторыя – і калі канчаецца мінулае? Якую таямніцу хаваюць нашыя бацькі – і ці чуе нас Бог, калі мы маўчым? Гэтымі пытаньнямі задаюцца героі кнігі, Лявон, Анцік і Юля, нечакана апынуўшыся ў таямнічым краі, які ня знойдзеш ні ў Вікіпэдыі, ні на школьных мапах.
📚 Читайте "Тэатр шчасьлівых дзяцей" онлайн — полный текст книги доступен бесплатно
Перед вами — полная электронная версия книги "Тэатр шчасьлівых дзяцей", адаптированная для комфортного онлайн-чтения. Мы разбили произведение на страницы для удобной навигации, а умная система запоминает, на какой странице вы остановились — можно закрыть браузер и вернуться к чтению позже, не тратя время на поиски. Персонализируйте процесс: меняйте шрифты, размер текста и фон под свои предпочтения. Погружайтесь в мир литературы где угодно и когда угодно — любимые книги теперь всегда под рукой.
Текст книги
Але кiроyца i не падумаy спыняцца, нi на наступным прыпынку, нi на iншым. З ровам i скрыгатам на поyнай хуткасьцi ён прамiнуy апошнюю станцыю мэтро – я толькi i пасьпеy што прачытаць яе назву. А потым, зларадна мiргануyшы фарамi, пагнаy некуды y цемень, туды, дзе не было лiхтароy. І вось за вокнамi yжо вiднелiся толькi палi i цёмныя абрысы катэджаy. Горад застаyся за нашымi сьпiнамi, i мы зусiм ня ведалi, што нам рабiць.
«Што адбываецца? – крыкнуy я. – Кiроyца! Ён там што, заснуy?»
«Думаю, што yсё значна горш!» – крыкнула y адказ Юля.
У кабiне было цёмна. Трапiць мы y яе нiяк не маглi, бо y аyтобусах, што езьдзяць у нашым горадзе, кiроyца сядзiць за празрыстай перагародкай. Але y перагародцы было акенца, у якое пасажыры перадаюць манэткi, каб купiць бiлеты. Ды што я вам расказваю, што вы, у аyтобусах ня езьдзiлi? Хоць наyрад цi вам некалi даводзiлася езьдзiць у такiх аyтобусах, якiя гоняць, нiбы з ланцуга сарваyшыся, зусiм не туды, куды мусяць.
Празь перагародку мы зь Юляй бачылi, як кiроyца yзiраецца y цемру перад сабой. Цемру, якую разразалi надвое жоyтыя палосы сьвятла аyтобусных фараy. Кiроyца не зьвяртаy на нас нiякай увагi. Здавалася, ён наогул не варушыyся.
«Гэй! – закрычалi мы i загрукалi y плястыкавую перагародку. – Спынiцеся! Прачнiцеся! Гэй!»
Кiроyца нават не павярнуy галаву y наш бок. Нiбы ён выконваy нейкае заданьне i не зьбiраyся парушаць загад.
Што, калi гэта быy зусiм не аyтобус? А «лятучы галяндзец», пра якi я чытаy? Сучасны карабель мёртвых?
І тады Юля прасунула руку y акенца i yхапiлася за рукаy кiроyцы.
Вось жа адважная! Я б лепш засунуy руку y пашчу тыгра, чым у гэтае акенца, ды яшчэ y такi момант!
«Гэй! – крыкнула Юля, торгаючы кiроyцу за рукаy. – Ты што, звар’яцеy? Выпусьцi нас адсюль!»
Яна пацягнула рукаy на сябе – i здарылася нешта жудаснае! Кiроyца павалiyся y наш бок, так лёгка, як быццам ён быy проста лялькай, апранутай ва yнiформу!
Юля зараз жа схавала руку i завiшчала.
«У яго мяккая рука! Мяккая рука!»
Здранцьвелыя, мы глядзелi, як кiроyца валiцца са свайго сядзеньня yнiз, на падлогу кабiны.
Цяпер за стырном не было нiкога.
Аyтобус ляцеy наперад – i iм нiхто не кiраваy!
І тады я таксама закрычаy.







