На нашем ресурсе вы можете полностью погрузиться в мир книги «Плошча Перамогі» — читайте её онлайн бесплатно в полной, несокращённой версии. Если предпочитаете слушать — воспользуйтесь аудиоформатом; хотите сохранить — скачайте через торрент в fb2. Жанр произведения — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Также на странице доступно подробное описание, авторская аннотация, краткое содержание и живые отзывы читателей. Мы постоянно пополняем библиотеку и улучшаем сервис, чтобы создавать лучшее пространство для всех ценителей качественной литературы.
Плошча Перамогі

Автор
Дата выхода
18 июня 2021
🔍 Загляните за кулисы "Плошча Перамогі" — аннотация, авторский взгляд и ключевые моменты
Перед погружением в полный текст предлагаем познакомиться с произведением поближе. Здесь собраны авторские заметки, аннотация и краткое содержание "Плошча Перамогі" — всё, что поможет понять глубину замысла и подготовиться к чтению. Материалы представлены в оригинальной авторской редакции (Ольгерд Бахаревич) и сохраняют аутентичность произведения. Если чего-то не хватает — сообщите нам в комментариях, и мы дополним описание. Читайте мнения других участников сообщества: их отзывы часто раскрывают скрытые смыслы и добавляют новые грани понимания. А после прочтения обязательно вернитесь сюда — ваш отзыв станет ценным вкладом в общее обсуждение книги.
Описание книги
Не пытайся, дзе і калі ўсё гэта адбылося, папярэджвае новая кніга Альгерда Бахарэвіча. Раман-прыпавесьць, які толькі прыкідваецца гістарычным – а насамрэч выводзіць чытача са свайго «ніколі і нідзе» наўпрост у ХХІ стагодзьдзе зь ягоным новым успрыманьнем праўды, хлусьні, інфармацыі і ўлады. А адначасова – у тую Беларусь, што адчула нарэшце подых Вялікай Гісторыі.
📚 Читайте "Плошча Перамогі" онлайн — полный текст книги доступен бесплатно
Перед вами — полная электронная версия книги "Плошча Перамогі", адаптированная для комфортного онлайн-чтения. Мы разбили произведение на страницы для удобной навигации, а умная система запоминает, на какой странице вы остановились — можно закрыть браузер и вернуться к чтению позже, не тратя время на поиски. Персонализируйте процесс: меняйте шрифты, размер текста и фон под свои предпочтения. Погружайтесь в мир литературы где угодно и когда угодно — любимые книги теперь всегда под рукой.
Текст книги
– Смачная y вас сьлiвовiчка, дзядзька. Але больш ня буду. Інакш ногi заплятуцца. Прасралi мы вайну. Разьбiлi нас ушчэнт каля Чорнае Скалы».
Палясоyшчык пераглянуyся з жонкай.
«Што, не такой весткi чакалi? – Лёксу раптам раззлавалi iхныя простыя, мiрныя твары. – Верылi y перамогу? Думалi, усё будзе як у песьнi? Кароль сабраyся на вайну, ля-ля, ля-ля, ля-ля… А яно вось як выйшла! Добра песенька пачалася, ды блага скончылася! Бяз ног з прагнiлай галавой!»
Палясоyшчык паглядзеy на яго з пагардай. Але Лёксу было yжо yсё роyна.
«Так, дзядзька! – грымнуy ён па стале кулаком, але атрымалася неяк цiха, толькi вiдэлец у талерцы дзьвякнуy. – Усiх паклалi. І Станю-пекара, i Жардзiну Людвiга, i Ганса-драчылу. І Жабу, i Рудога, i Вiскарыка… Гэта толькi з тых, з кiм я затаварышаваyся. А я – жывы! І нi y чым не вiнаваты! У чым мая вiна? Што мяне кароль паслаy вестуном? Дык гэта ня я прасiyся! Гэта Яго Вялiкасьць у мяне пальцам тыцнулi! Давай на каня, Лёкса! Ты цяпер вястун! Ганi дамоy i раскажы, як я, Вялiкасьць, па-вялiкаму абасраyся!»
Жалейка за акном сьцiхла.
«Хутка… Хутка… – спадылба паглядзеy на iх Лёкса. – Хутка пацягнуцца па дарогах вазы зь мерцьвякамi… Марудныя, рыпучыя, жалобныя вазы… Каралю трэба тыдзень, каб дабрацца дамоy… А за вазамi – сьлед у пыле… Бо з вазоy вада капае… Капае i ня сохне! Добра прыдумана, а? Мерцьвякоy лёдам абкласьцi, як рыбу! Чакаюць ужо маткi сыноy ды мужоy! Зваляць iх на плошчы y кучу – тры днi будзе енк i плач стаяць на yвесь горад! А хто ня з гораду – дык на такiх i лёду шкада! Дазволiлi басурманы палову нашых забраць.
Лёкса зарагатаy.
«Вось я жару – i мне ня сорамна! Бо я жывы! І ня трэба на мяне так глядзець! Радавацца трэба! Чаго ня радуецеся? Што, думаеце, Мiху свайго дачакацца? Дачакаецеся! Вось толькi цi пазнаеце! Як бы з Цыцыкам не пераблытаць!»
Лёкса наткнуyся позiркам на Веранiку i yмомант працьверазеy.
«Добра, дзядзька… – сказаy ён. – Добра, цётка. Дзякую вам за абед. І вам, паненка. Нешта стукнула y галаву… Пайду я. Мяне y палацы чакаюць…»
Ён падняyся – i толькi тады зразумеy, што забыyся стрэльбу y двары. Кiнуyся туды – але было yжо позна. Грымнуy стрэл.







