На нашем ресурсе вы можете полностью погрузиться в мир книги «Вяртанне з апраметнай» — читайте её онлайн бесплатно в полной, несокращённой версии. Если предпочитаете слушать — воспользуйтесь аудиоформатом; хотите сохранить — скачайте через торрент в fb2. Жанр произведения — Легкое чтение, Детективы, Зарубежные детективы. Также на странице доступно подробное описание, авторская аннотация, краткое содержание и живые отзывы читателей. Мы постоянно пополняем библиотеку и улучшаем сервис, чтобы создавать лучшее пространство для всех ценителей качественной литературы.
Вяртанне з апраметнай

Автор
Дата выхода
31 мая 2022
🔍 Загляните за кулисы "Вяртанне з апраметнай" — аннотация, авторский взгляд и ключевые моменты
Перед погружением в полный текст предлагаем познакомиться с произведением поближе. Здесь собраны авторские заметки, аннотация и краткое содержание "Вяртанне з апраметнай" — всё, что поможет понять глубину замысла и подготовиться к чтению. Материалы представлены в оригинальной авторской редакции (Виктор Правдин) и сохраняют аутентичность произведения. Если чего-то не хватает — сообщите нам в комментариях, и мы дополним описание. Читайте мнения других участников сообщества: их отзывы часто раскрывают скрытые смыслы и добавляют новые грани понимания. А после прочтения обязательно вернитесь сюда — ваш отзыв станет ценным вкладом в общее обсуждение книги.
Жыццё прымушае галоўнага героя рамана Андрэя Бусла прайсці “сем колаў пекла”: яму лёсіць трапіць на ўласнае пахаванне, даводзіцца разблытваць пакручастыя інтрыгі, дзе спляліся каханне і палітыка, сяброўства і грошы, мінулае, сучаснае і будучае. Урэшце, разгадкі беларускіх таямніц ён знаходзіць… за акіянам.
📚 Читайте "Вяртанне з апраметнай" онлайн — полный текст книги доступен бесплатно
Перед вами — полная электронная версия книги "Вяртанне з апраметнай", адаптированная для комфортного онлайн-чтения. Мы разбили произведение на страницы для удобной навигации, а умная система запоминает, на какой странице вы остановились — можно закрыть браузер и вернуться к чтению позже, не тратя время на поиски. Персонализируйте процесс: меняйте шрифты, размер текста и фон под свои предпочтения. Погружайтесь в мир литературы где угодно и когда угодно — любимые книги теперь всегда под рукой.
Текст книги
Парывiста-патрабавальны званок раптам сцiх, але праз некалькi хвiлiн зноy ажно зайшоyся нудлiвым пералiвам. Так i не дачакаyшыся гаспадара, Бусел басанож пратэпаy у калiдор, зняy слухаyку.
– Ну ты i любiш надавiць на масу! – адразу пазнаy госць голас Зондакса.
– Не чуy, як ты пайшоy, – здзiвiyся капiтан. – Чаму не пабудзiy?
– Ты так салодка спаy пасля «ляснога санаторыя», – засмяяyся Петэрс i жвава, па-начальнiцку дадаy: – Хвiлiн праз дваццаць выходзь на вулiцу, зоймемся тваiмi, а дакладней, цяпер нашымi справамi… У халадзiльнiку знойдзеш бутэрброды, чай на плiце.
– А кватэра?
– Ключы на кухонным стале.
Слухаyка рэзка запiкала, i Бусел, кладучы яе на месца, незадаволена прабурчаy:
– Распанеy, не можа падняцца на сёмы паверх, я yсё ж госць…
Хутка Бусел зразумеy, чаму Зондаксу не хацелася заходзiць па яго y кватэру. Разгадка была y лiфце, якi не працаваy. Непадалёк ад пад’езда капiтан убачыy Петэрса, якi yвiшна працiраy шкло y»жыгулях» жоyтага колеру. Убачыyшы Бусла, Зондакс радасна махнуy рукой i, счакаyшы, пакуль сябра падыдзе, задаволена yскрыкнуy:
– Буду тваiм асабiстым шафёрам, згода?
– За якую плату? – падтрымаy жарт Бусел.
– Пагодзiмся, – падмiргнуy Петэрс, – толькi май на yвазе, што я цяпер не толькi шафёр, але i целаахоyнiк.
– Грошы ёсць, мой вайсковы сябрук не паскупiyся, паyгода можна не працаваць, так што будзем трацiць Марозавы грошы.
Па небе неслiся чорныя дажджавыя хмары, няласкавы вецер шкамутаy каржакаватыя, галiнастыя каштаны, iрваy з iх зжаyцелую лiстоту.
– Надвор’е не песцiць, – завёyшы рухавiк, зябка перасмыкнуy плячыма Петэрс, – хутка лiстапад, а там i матухна-зiма.
– Перазiмуем, – шматзначна yздыхнуy Бусел i запытальна паглядзеy на Зондакса. – Якiя планы?
– Будзем ствараць легенду, – Петэрс уключыy перадачу i пацiху пачаy вырульваць на дарогу. – Ты павiнен мець рыжскую прапiску, работу i стаяць на вайсковым улiку.
– Мо занадта перастрахоyваемся? Мяне yсё ж лiчаць нябожчыкам.
– Менавiта таму i трэба yсё прадугледзець. Ты зачапiy не простых лiхадзеяy i наркаманаy, за плячыма людзей, з якiмi табе давялося сутыкнуцца, – арганiзацыя з наладжанымi сувязямi, з добра пастаyленай аховай, асабiстым унутрыарганiзацыйным «НКУС». Жартачкi строiць яны не будуць i пiсаць скаргi на iмя пракурора таксама. Разбяруцца самi, а як гэта робяць, ты yжо адчуy на сваёй шкуры.











