На нашем ресурсе вы можете полностью погрузиться в мир книги «Парыж, Эйфелева вежа і…» — читайте её онлайн бесплатно в полной, несокращённой версии. Если предпочитаете слушать — воспользуйтесь аудиоформатом; хотите сохранить — скачайте через торрент в fb2. Жанр произведения — Легкое чтение, Детективы, Современные детективы. Также на странице доступно подробное описание, авторская аннотация, краткое содержание и живые отзывы читателей. Мы постоянно пополняем библиотеку и улучшаем сервис, чтобы создавать лучшее пространство для всех ценителей качественной литературы.
Парыж, Эйфелева вежа і…

Автор
Дата выхода
16 июня 2023
🔍 Загляните за кулисы "Парыж, Эйфелева вежа і…" — аннотация, авторский взгляд и ключевые моменты
Перед погружением в полный текст предлагаем познакомиться с произведением поближе. Здесь собраны авторские заметки, аннотация и краткое содержание "Парыж, Эйфелева вежа і…" — всё, что поможет понять глубину замысла и подготовиться к чтению. Материалы представлены в оригинальной авторской редакции (Виктор Правдин) и сохраняют аутентичность произведения. Если чего-то не хватает — сообщите нам в комментариях, и мы дополним описание. Читайте мнения других участников сообщества: их отзывы часто раскрывают скрытые смыслы и добавляют новые грани понимания. А после прочтения обязательно вернитесь сюда — ваш отзыв станет ценным вкладом в общее обсуждение книги.
Раман вядомага беларускага пісьменніка Віктара Праўдзіна з прываблівай назвай “Парыж, Эйфелева вежа і…” – пра наш супярэчлівы час. Лёс звычайнага чалавека, які жыве ў ХХІ стагоддзі, займаецца бізнесам, пададзены аўтарам у захапляльнай форме. А пачынаецца твор банальнай гісторыяй. Галоўны герой Алесь Гурскі вяртаецца з камандзіроўкі, жонка Люся ў гэты час яго не чакае… Напоўніцу разгортваецца жыццё і селяніна, і бізнесмена, і прадпраймальнікаў: ад галоўных рэдактароў газет і старшыні СПК, ад пастуха, пастушкі і трактарыстаў да чыноўнікаў з дэпутацкім мандатам. Развагі пра чалавечыя адносіны, дзе ёсць каханне і здрада, пра апантаную працу сапраўдных хлебаробаў, пра тых, хто без “украсці і выпіць” жыць не можа, а таксама пра дагэтуль не знішчаных “браткоў”. Кропка аповеду ставіцца… у Парыжы! Адрасавана нашаму сучасніку з пажаданнем добрага настрою.
📚 Читайте "Парыж, Эйфелева вежа і…" онлайн — полный текст книги доступен бесплатно
Перед вами — полная электронная версия книги "Парыж, Эйфелева вежа і…", адаптированная для комфортного онлайн-чтения. Мы разбили произведение на страницы для удобной навигации, а умная система запоминает, на какой странице вы остановились — можно закрыть браузер и вернуться к чтению позже, не тратя время на поиски. Персонализируйте процесс: меняйте шрифты, размер текста и фон под свои предпочтения. Погружайтесь в мир литературы где угодно и когда угодно — любимые книги теперь всегда под рукой.
Текст книги
Ён з нуля падымаy сваю фiрму, i адносiны з людзьмi, асаблiва падначаленымi, не заyсёды складвалiся спрыяльна. Хацелася паглядзець на Дабрынкiна y атачэннi працоyнага люду. Але больш за yсё хацелася як мага даyжэй захаваць душэyную раyнавагу, што гэтак нечакана ахiнула душу. Ён не хацеy больш перажываць анiякiх стрэсавых сiтуацый, а што наперадзе чакае менавiта чарговае yзрушэнне, нi кропелькi не сумняваyся. Таму i застаyся чакаць Дабрынкiна.
Цяпер Дабрынкiн не выглядаy гэткiм прастачком, здавалася, нават ростам пабольшаy, гаварыy гучна, упэyнена:
– На апошнiм агульным сходзе мы, а дакладней вы, прагаласавалi за тое, каб выцiснуць з тэхнiкi yсё магчымае i не магчымае, а толькi потым, аднавiyшы пагалоyе жывёлы, дабудаваyшы фермы, майстэрнi i аграгарадок, думаць пра новыя трактары i камбайны.
– На гэтых, – адзiн з трактарыстаy махнуy рукой на старыя камбайны, – i на чай не заробiш… Як сям’ю кармiць?..
– Мы газеты чытаем i ведаем, што y Лацянкова з Бялынiцкага раёна механiзатары атрымоyваюць мiнiстэрскую зарплату, – няyпэyнена пераступiyшы з нагi на нагу, выпалiy трактарыст з чырвоным тварам i чорнымi акулярамi на носе.
– А яшчэ y iх масла хлебам мажуць! – ва yнiсон пачутаму паблажлiва пакпiy з трактарыста старшыня i сурова дадаy: – У чужой кiшэнi лёгка грошыкi лiчыць, ад зайздрасцi багатым не станеш… А калi хочаш мiнiстэрскi заробак, iдзi y мiнiстры…
– Ха-ха-ха, – дружна зарагаталi трактарысты, – наш Федзька y мiнiстэрскiм крэсле…
Перасiльваючы смех, хтосьцi перадражнiy дыктара радыё:
– Увага, увага, гаворыць беларускае радыё, перадаём апошнiя звесткi з палёy… Сягоння Фёдар Дустаy паддаy, падсыпаy дусту Дабрынкiну, старшынi сельскагаспадарчага прадпрыемства «Новы шлях»…
– Ха-ха-ха…
З высокiх бяроз, што раслi непадалёк, узнялася чарада перапужаных крыклiвых варон.
– А вось i электарат новаспечанага мiнiстра, – прабасiy трактарыст, якi гаварыy пра сям’ю.
– Электарат крыклiвы, бесцырымонны i развязны, як i будучы мiнiстр, – дадаy iнжынер.
Трактарысты за словам у кiшэнь не лезлi, жарты, кпiны сыпалiся з усiх бакоy. Рагаталi доyга да слёз, i нават Федзя, зняyшы акуляры, далонню цёр вочы. Калi смех пачаy ацiхаць, Дабрынкiн нечакана для yсiх запытаyся:
– А што, мужыкi? Мо сапраyды пусцiм фермы пад нож i будзем катацца на новай тэхнiцы?
Трактарысты iмгненна прыцiхлi, нехта заклапочана запытаyся:
– Праесцi нядоyга, а потым што? Недзе людзi працуюць i добра зарабляюць, а мы?..











