На нашем ресурсе вы можете полностью погрузиться в мир книги «Вершнікі на дарозе» — читайте её онлайн бесплатно в полной, несокращённой версии. Если предпочитаете слушать — воспользуйтесь аудиоформатом; хотите сохранить — скачайте через торрент в fb2. Жанр произведения — Серьезное чтение, Классическая литература, Мифы / легенды / эпос. Также на странице доступно подробное описание, авторская аннотация, краткое содержание и живые отзывы читателей. Мы постоянно пополняем библиотеку и улучшаем сервис, чтобы создавать лучшее пространство для всех ценителей качественной литературы.
Вершнікі на дарозе

Автор
Дата выхода
30 января 2023
🔍 Загляните за кулисы "Вершнікі на дарозе" — аннотация, авторский взгляд и ключевые моменты
Перед погружением в полный текст предлагаем познакомиться с произведением поближе. Здесь собраны авторские заметки, аннотация и краткое содержание "Вершнікі на дарозе" — всё, что поможет понять глубину замысла и подготовиться к чтению. Материалы представлены в оригинальной авторской редакции (Маргарыта Латышкевіч) и сохраняют аутентичность произведения. Если чего-то не хватает — сообщите нам в комментариях, и мы дополним описание. Читайте мнения других участников сообщества: их отзывы часто раскрывают скрытые смыслы и добавляют новые грани понимания. А после прочтения обязательно вернитесь сюда — ваш отзыв станет ценным вкладом в общее обсуждение книги.
У дзівосным свеце аповесцей фэнтэзі Маргарыты Латышкевіч ажываюць легенды, спяваюць рунічныя камяні і нараджаюцца чары. Народ Курганова Поля – паэты, ведзьмары, ваяры – процістаяць людзям. Але ці настолькі адрозныя народ Курганоў і чалавечыя сыны?..
Верасовыя пусткі напаўняюцца музыкай ветру, магія пранізвае час і прастору. Вершнікі ўжо на шляху…
📚 Читайте "Вершнікі на дарозе" онлайн — полный текст книги доступен бесплатно
Перед вами — полная электронная версия книги "Вершнікі на дарозе", адаптированная для комфортного онлайн-чтения. Мы разбили произведение на страницы для удобной навигации, а умная система запоминает, на какой странице вы остановились — можно закрыть браузер и вернуться к чтению позже, не тратя время на поиски. Персонализируйте процесс: меняйте шрифты, размер текста и фон под свои предпочтения. Погружайтесь в мир литературы где угодно и когда угодно — любимые книги теперь всегда под рукой.
Текст книги
Дзяyчо заyважна задумалася, зноy з сумневам зiрнула на зялёны агонь, на лютнiста, пасля, ацэньваючы, на Леля i зноy на Йурая – з недаверам. Лютнiст варухнуy цёмнымi бровамi.
– Выправiць тое, што здзейснiлi тут чалавечыя сыны, – удакладнiy ён, паставiyшы на струнах лютнi пералiвiсты росчырк. – Што твае прадзеды здзейснiлi тут. Так.
Лель зноy неспакойна пакруцiyся на месцы. Йурай, падобна, не бачыy асаблiвай рознiцы памiж прашчурамi i нашчадкамi. Можа быць, у вачах насельнiкаy Курганова Поля, жыццi якiх доyжацца стагоддзямi, гэтая рознiца i незаyважная, i многiя пакаленнi чалавечых сыноy для iх, праз доyгажыхарства, злiваюцца y адно.
Але yсё-такi не дужа справядлiва вiнавацiць дзяцей за yчынкi iх бацькоy. А тым больш асуджаць праyнукаy за правiны прадзедаy.
– Смелыя словы, – сказаy Йурай, насмешлiва зiрнуyшы на Леля, якi паспрабаваy гэтую думку выказаць услых, прычым, як звычайна, няyклюдна. – Але цябе, прынамсi, асуджаюць за твае yласныя yчынкi.
«Зараза ты», – змрочна падумаy Лель, патаемна спадзеючыся, што з’едлiвы лютнiст зможа лёгка прачытаць ягоныя думкi.
– Я… чула, як ты спяваy, – гаварыла, мiж тым, дзяyчо, сцiскаючы кулакi. – Пра меч з халоднага жалеза там, на востраве. Быццам бы праз гэта, праз нас усё пачалося. Але… тут жа не было бiтваy, можа, век. То як жа…
– Прошчы памiраюць павольна, – нехаця патлумачыy Йурай. – Атрута y iх збiраецца доyга, перш чым прарвацца, як гной у ранцы.
– Але… – дзяyчо зрабiла пару асцярожных крокаy да агню. – Ты можаш яе… ну, гэтую вашу прошчу, ажывiць? Каб усё было як раней?..
Яна з такiм шчырым спадзяваннем углядалася y лютнiста яснымi шэрымi вачыма, нават, здаецца, дыханне затрымала, быццам чакала, што зараз, вось-вось чарадзей узмахне вострым рукавом – i адбудзецца цуд. Йурай толькi пакруцiy галавою.
– Нiколi так не бывае, дзiця, – адказаy спакойна.
Адказ яе не дужа суцешыy: дзяyчо расчаравана yздыхнула i апусцiла пагляд.
– Я хачу памагчы, – мовiла яна i спадылба глянула на зялёны агонь. – Чуеце вы, нелюдзi? Я змалку y ваколiцы палюю, сцежкi ведаю. Ну i страляю няблага, як што.
– Ну? І y пачвару пацэлiш? – спытаy, звузiyшы вочы, Йурай i скоса зiрнуy на Леля, так што апошняму стала трохi нiякавата.
– А што, – дзяyчо пацiснула плячыма. – І пацэлю.





