На нашем ресурсе вы можете полностью погрузиться в мир книги «Дзікія кошкі Барсума» — читайте её онлайн бесплатно в полной, несокращённой версии. Если предпочитаете слушать — воспользуйтесь аудиоформатом; хотите сохранить — скачайте через торрент в fb2. Жанр произведения — Легкое чтение, Фантастика, Социальная фантастика. Также на странице доступно подробное описание, авторская аннотация, краткое содержание и живые отзывы читателей. Мы постоянно пополняем библиотеку и улучшаем сервис, чтобы создавать лучшее пространство для всех ценителей качественной литературы.
Дзікія кошкі Барсума

Автор
Дата выхода
14 мая 2018
🔍 Загляните за кулисы "Дзікія кошкі Барсума" — аннотация, авторский взгляд и ключевые моменты
Перед погружением в полный текст предлагаем познакомиться с произведением поближе. Здесь собраны авторские заметки, аннотация и краткое содержание "Дзікія кошкі Барсума" — всё, что поможет понять глубину замысла и подготовиться к чтению. Материалы представлены в оригинальной авторской редакции (Генадзь Аўласенка) и сохраняют аутентичность произведения. Если чего-то не хватает — сообщите нам в комментариях, и мы дополним описание. Читайте мнения других участников сообщества: их отзывы часто раскрывают скрытые смыслы и добавляют новые грани понимания. А после прочтения обязательно вернитесь сюда — ваш отзыв станет ценным вкладом в общее обсуждение книги.
Барсум — таямнічая планета, пра якую вядома толькі тое, што кіруюць там жанчыны, якія называюць сябе дзікімі кошкамі. І гэта не проста словы… Дзікія кошкі Барсума — амазонкі, ніндзя, суперагенты для выканання звышсакрэтных і звышскладаных касмічных аперацый. На Барсуме ёсць і мужчыны, але становішча іх там незайздроснае. Фермерская планета Аграполіс — поўная процілегласць Барсуму. Жанчыны тут, наогул, нізведзеныя да стану хатняй жывёлы. Яны на планеце — звычайны тавар, які па неабходнасці купляюць мясцовыя фермеры і з якім яны могуць рабіць усё, што пажадаюць… І існуе яшчэ ФІРМА — звышмагутная галактычная арганізацыя, у якой мае месца і нават працвітае ганебны гандаль жанчынамі. Аднойчы інтарэсы Барсума і ФІРМЫ сутыкнуліся… на Аграполісе — невялікай фермерскай планеце, якая, здавалася б, не павінна ўяўляць асаблівага інтарэсу для магутных суседзяў…
📚 Читайте "Дзікія кошкі Барсума" онлайн — полный текст книги доступен бесплатно
Перед вами — полная электронная версия книги "Дзікія кошкі Барсума", адаптированная для комфортного онлайн-чтения. Мы разбили произведение на страницы для удобной навигации, а умная система запоминает, на какой странице вы остановились — можно закрыть браузер и вернуться к чтению позже, не тратя время на поиски. Персонализируйте процесс: меняйте шрифты, размер текста и фон под свои предпочтения. Погружайтесь в мир литературы где угодно и когда угодно — любимые книги теперь всегда под рукой.
Текст книги
Урэшце, жанчына гэтая – не супрацоyнiца ФІРМЫ, заробка яна тут не атрымлiвае, непасрэдна Скрайфу не падпарадкоyваецца. Яна была yласнасцю Холiна… ну, а тое, што Холiн сам адмовiyся ад сакратара – ягоная асабiстая справа! Сама ж ФІРМА толькi выйграла фiнансава ад такой замены…
– Прывiтанне! – сказаy Скрайф, уваходзячы y вялiзны, шыкоyны кабiнет свайго намеснiка i апускаючыся y крэсла для наведвальнiкаy. – Чым займаешся?
– Ды так… – Холiн адсунуy убок нейкiя паперы, лянiва паглядзеy на Скiна паверх акуляраy.
Холiн заyсёды называy свайго непасрэднага начальнiка на «ты», i Скiну нiчога не заставалася, як толькi адказваць яму тым жа. Праyда, рабiлi яны гэта толькi пры асабiстых зносiнах, без пабочных асоб.
– Памятаеш апошнюю буйную партыю жанчын? – спытаy Скрайф. – Колькi iх тады нам даслалi? Больш за пяцьдзесят, здаецца…
– Пяцьдзесят сем, – сказаy Холiн без затрымкi. – І yсе былi рэалiзаваны за першыя тры днi, акрамя адной, на якую, чамусьцi, так i не знайшлося пакупнiка…
«І якую ты yзяy сабе, лiчы, што бясплатна! – мiжволi падумалася Скрайфу.
Ён успомнiy раптам, якой кiслай была фiзiяномiя Холiна, калi яны сустрэлiся yпершыню. Мабыць, ягоны цяперашнi намеснiк спаy i бачыy ужо менавiта сябе загадчыкам аддзялення. І, калi шчыра, паставы для гэтага спадзявання y яго мелiся, i былi яны куды больш важкiмi, чым у Скiна, але…
Усю справу вырашыла тое, што Скiн вучыyся калiсьцi разам з Томам Лiyскi i нават крыху сябраваy з iм у тыя далёкiя часы.
– А чаму раптам ты зацiкавiyся менавiта гэтай партыяй? – спытаy Холiн, вяртаючы думкi Скрайфа з нябёсаy, дзе яны толькi што луналi, зноy на грэшную зямлю. – Здарылася што?
Скрайф пацiснуy плячамi.
– Ды не, нiчога звышасаблiвага! Проста сёння ранiцай да адной з жанчын гэтай партыi пачала вяртацца памяць…
– Гэта бывае! – Холiн глядзеy на загадчыка спакойна i нават добразычлiва, але i y поглядзе ягоным, i y тоне, якiм ён размаyляy са Скiнам, адчувалiся, як i заyсёды, дрэнна прыхаваныя ноткi yласнай сваёй перавагi, пагарды нават… – Я думаю, не трэба занадта хвалявацца з-за гэткай дробязi.
«Навошта я прыпёрся да яго зараз? – стомлена падумалася Скiну.






