На нашем ресурсе вы можете полностью погрузиться в мир книги «Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля» — читайте её онлайн бесплатно в полной, несокращённой версии. Если предпочитаете слушать — воспользуйтесь аудиоформатом; хотите сохранить — скачайте через торрент в fb2. Жанр произведения — Серьезное чтение, Современная проза, Современная русская литература. Также на странице доступно подробное описание, авторская аннотация, краткое содержание и живые отзывы читателей. Мы постоянно пополняем библиотеку и улучшаем сервис, чтобы создавать лучшее пространство для всех ценителей качественной литературы.
Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля

Автор
Дата выхода
02 февраля 2022
🔍 Загляните за кулисы "Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля" — аннотация, авторский взгляд и ключевые моменты
Перед погружением в полный текст предлагаем познакомиться с произведением поближе. Здесь собраны авторские заметки, аннотация и краткое содержание "Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля" — всё, что поможет понять глубину замысла и подготовиться к чтению. Материалы представлены в оригинальной авторской редакции (Дзмітрый Кудрэц) и сохраняют аутентичность произведения. Если чего-то не хватает — сообщите нам в комментариях, и мы дополним описание. Читайте мнения других участников сообщества: их отзывы часто раскрывают скрытые смыслы и добавляют новые грани понимания. А после прочтения обязательно вернитесь сюда — ваш отзыв станет ценным вкладом в общее обсуждение книги.
Прайшло дваццаць год. Грымнулі, палыхнулі і зніклі дзесьці сярод шэрых хмар. Чаго толькі не перажылі сіняборцы за гэты час, чаго толькі не спазналі. Памяняліся звычкі, ўстоі. Змяніліся людзі. Ўсе кудысьці спяшаюцца, бягуць, ляцяць. І некалі за гэтай мітуснёй проста жыць. Жыць, не гледзячы ні на якія перамены і перабудовы. Жыць па сваіх, правераных часам і продкамі законах. Жыць самім і даваць жыцце іншым.
📚 Читайте "Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля" онлайн — полный текст книги доступен бесплатно
Перед вами — полная электронная версия книги "Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля", адаптированная для комфортного онлайн-чтения. Мы разбили произведение на страницы для удобной навигации, а умная система запоминает, на какой странице вы остановились — можно закрыть браузер и вернуться к чтению позже, не тратя время на поиски. Персонализируйте процесс: меняйте шрифты, размер текста и фон под свои предпочтения. Погружайтесь в мир литературы где угодно и когда угодно — любимые книги теперь всегда под рукой.
Текст книги
Той, пачуyшы, што людзi да Людкi пабеглi, падняy кошт ледзь не y два разы.
Кастусь спахмурнеy:
– А каб я ведаy, то yчора б не здавалi! Сення б удвая больш атрымалi!
– Усiх грошай не заробiш, – супакойвала яго цетка. – Iтак, дзякуй богу, за тры днi амаль на маю пенсiю здалi. Ну што? Заyтра iдзем, цi перадых зробiм?
– Якi тут перадых! – запярэчыy Кастусь. – Узiмку адпачнем!
– Ну як пажадаеце, – цетка кiнулася y гарод, ратаваць бульбу ад жукоy. – Можна i збегаць, калi дажду не будзе.
– Не будзе, – паспяшыy запэyнiць старую Кастусь. – Я прагноз па радые чуy – яшчэ тыдзень без дажду абыйдзецца.
Але прагноз не спраyдзiyся. Назаyтра зранку палiy дождж. Нядоyгi, рэдкi. Пабрызгаy з поyгадзiны i сцiх. Палiць не палiy, а напаганiy. Перабiy усю ахвоту iсцi y лес. Ну яно i добра. Трэба ж i перадыхнуць крышачку. А то акрамя лесу анiякiмi iншымi справамi займацца не было часу. Кастусь нарэшце падрамантаваy завалiyшыйся плот. Вольга ператрэсла yсе дываны, перамыла y хаце, павыкiдвала на сметнiк старыя газеты, дзiравыя каструлi i яшчэ безлiч розных, як здавалася Мар’i, карысных рэчаy.
Дзень скончыyся. Заход абяцаy назаyтра добрае надвор’е. Пагадзiлiся збегаць ранкам у лес. Не так у заробкi, як у ахвотку. Але ранкам зноy сыпануy дождж. Лес адклаyся.
І так амаль два тыднi. З ранку дожджык, а потым сонца. Яно, канечне, можна было б i схадзiць, але збiраць мокрыя ягады асаблiвага жадання не было.
Так i абсыпалiся апошнiя ягады, не дачакаyшыся пакуль на iх хто-небудзь зверне yвагу.
Зяць у перспектыве
З самога ранку Сяргей тупаy па хаце без настрою. Адпачынак толькi пачаyся, а яго yжо цягнула на працу. I yсе з-за жонкi, з-за гэтай, хай таму павылазiць, хто сказаy лепшай паловы жыцця! I чаму гэта нашы жонкi чакаюць выхадных альбо адпачынку, каб загрузiць нас працай, i тым самым сапсаваць настрой на yвесь астатнi час? Хiба на гэта не iснуе буднiх дзен? Дык не! Толькi збярэшся на рыбалку, вырашыш паваляцца y ложку да абеду, цi проста навесцi парадак у сваiх жалезках i думках, як жонка навыдумляе розных спраy, якiя анi y якiм разе нельга адкласцi на потым, якiя неабходна зрабiць менавiта зараз, у гэтую хвiлiну.






