На нашем ресурсе вы можете полностью погрузиться в мир книги «Святло далёкай зоркі» — читайте её онлайн бесплатно в полной, несокращённой версии. Если предпочитаете слушать — воспользуйтесь аудиоформатом; хотите сохранить — скачайте через торрент в fb2. Жанр произведения — Серьезное чтение, Биографии и мемуары. Также на странице доступно подробное описание, авторская аннотация, краткое содержание и живые отзывы читателей. Мы постоянно пополняем библиотеку и улучшаем сервис, чтобы создавать лучшее пространство для всех ценителей качественной литературы.
Святло далёкай зоркі

Автор
Дата выхода
25 июля 2016
🔍 Загляните за кулисы "Святло далёкай зоркі" — аннотация, авторский взгляд и ключевые моменты
Перед погружением в полный текст предлагаем познакомиться с произведением поближе. Здесь собраны авторские заметки, аннотация и краткое содержание "Святло далёкай зоркі" — всё, что поможет понять глубину замысла и подготовиться к чтению. Материалы представлены в оригинальной авторской редакции (Уладзімір Касько) и сохраняют аутентичность произведения. Если чего-то не хватает — сообщите нам в комментариях, и мы дополним описание. Читайте мнения других участников сообщества: их отзывы часто раскрывают скрытые смыслы и добавляют новые грани понимания. А после прочтения обязательно вернитесь сюда — ваш отзыв станет ценным вкладом в общее обсуждение книги.
Описание книги
Кніга прысвечана жыццю, творчай і грамадскай дзейнасці выдатнага беларускага фалькларыста, этнографа, мовазнаўцы, публіцыста А. К. Сержпутоўскага (1864–1940). У ёй даецца грунтоўны аналіз лепшых узораў запісаў казачнага, песеннага, парэміяграфічнага эпасу беларусаў-палешукоў, расказваецца пра ахоўнікаў шматвяковых народных традыцый і абрадаў на Беларускім Палессі, пра ўплыў, які аказала і аказвае беларуская народная творчасць на развіццё славянскай фалькларыстыкі.
Для фалькларыстаў, этнографаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў і вучняў агульнаадукацыйных школ, работнікаў асветы, культуры, літаратуры і мастацтва.
📚 Читайте "Святло далёкай зоркі" онлайн — полный текст книги доступен бесплатно
Перед вами — полная электронная версия книги "Святло далёкай зоркі", адаптированная для комфортного онлайн-чтения. Мы разбили произведение на страницы для удобной навигации, а умная система запоминает, на какой странице вы остановились — можно закрыть браузер и вернуться к чтению позже, не тратя время на поиски. Персонализируйте процесс: меняйте шрифты, размер текста и фон под свои предпочтения. Погружайтесь в мир литературы где угодно и когда угодно — любимые книги теперь всегда под рукой.
Текст книги
Сержпутоyскага «Сказки и рассказы белорусов-полешуков» (1911), «Казкi i апавяданнi беларусаy з Слуцкага павету» (1926), «Прымхi i забабоны беларусаy-палешукоy» (1930) i iншыя яго фалькларыстычныя, этнаграфiчныя, лiтаратурныя, мовазнаyчыя працы, а таксама матэрыялы, прыцягнутыя да вывучэння з забытых кнiг, часопiсаy, газет. Акрамя таго, у архiве Расiйскага этнаграфiчнага музея (РЭМ), Цэнтральным дзяржаyным гiстарычным архiве, навуковым архiве Рускага геаграфiчнага таварыства (РГТ), архiве Акадэмii навук Расii, архiвах Дзяржаyнага Рускага музея, Інстытута рускай лiтаратуры (Пушкiнскi дом), Дзяржаyнай публiчнай бiблiятэкi iмя Салтыкова-Шчадрына, рукапiсных аддзелах Дзяржаyнай бiблiятэкi Расii, навуковых бiблiятэках i архiвах Рэспублiкi Беларусь, Лiтвы i iншых краiн аyтарам гэтай працы знойдзены i yпершыню yведзены y навуковы абарот шэраг матэрыялаy, якiя асвятляюць шматгранную дзейнасць А.
У кнiзе выкарыстаны таксама назiраннi i запiсы, зробленыя аyтарам у час экспедыцыйных паездак па месцах, дзе некалi запiсваy народныя творы А.
На жыццёвых пуцявiнах
Пачатак жыццёвага шляху Аляксандра Казiмiравiча Сержпутоyскага супаy з важнымi падзеямi y палiтычным жыццi Расii i Беларусi. Зыходным момантам iх можна лiчыць адмену прыгоннага права y 1861 г., хоць «вызваленне» сялян на самай справе аказалася звычайным падманам: фармальна яны атрымалi свабоду, але зямля па-ранейшаму заставалася ва yласнасцi памешчыкаy, а тыя невялiкiя надзелы, што перайшлi да сялян, не маглi пракармiць iх сем’i.
У беларускай вёсцы iмклiва расла колькасць сялян, якiя разарылiся i вялi жабрацкае паyгалоднае iснаванне. У многiх месцах незадаволенасць людзей прыводзiла да прамога непадпарадкавання yладам. Яны адмаyлялiся плацiць аброк, адпрацоyваць паншчыну, сiлай захоплiвалi землi памешчыкаy, вадапоi.
У 1880–1890-х гг. у сувязi з пагаршэннем становiшча сялян у вынiку аграрнага крызiсу сялянскi рух у Беларусi набыy яшчэ больш вострыя формы. У адказ на гэта царскiя yлады на месцах узмацнiлi тэрор.





