На нашем ресурсе вы можете полностью погрузиться в мир книги «Закон захавання кахання» — читайте её онлайн бесплатно в полной, несокращённой версии. Если предпочитаете слушать — воспользуйтесь аудиоформатом; хотите сохранить — скачайте через торрент в fb2. Жанр произведения — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Также на странице доступно подробное описание, авторская аннотация, краткое содержание и живые отзывы читателей. Мы постоянно пополняем библиотеку и улучшаем сервис, чтобы создавать лучшее пространство для всех ценителей качественной литературы.
Закон захавання кахання

Автор
Дата выхода
25 февраля 2020
🔍 Загляните за кулисы "Закон захавання кахання" — аннотация, авторский взгляд и ключевые моменты
Перед погружением в полный текст предлагаем познакомиться с произведением поближе. Здесь собраны авторские заметки, аннотация и краткое содержание "Закон захавання кахання" — всё, что поможет понять глубину замысла и подготовиться к чтению. Материалы представлены в оригинальной авторской редакции (Зінаіда Дудзюк) и сохраняют аутентичность произведения. Если чего-то не хватает — сообщите нам в комментариях, и мы дополним описание. Читайте мнения других участников сообщества: их отзывы часто раскрывают скрытые смыслы и добавляют новые грани понимания. А после прочтения обязательно вернитесь сюда — ваш отзыв станет ценным вкладом в общее обсуждение книги.
Описание книги
Гераіні кнігі шукаюць шляхі да шчасця і кахання ў межах тых гістарычных умоў, калі ім давялося жыць. Кожная робіць гэта па-свойму, ды занадта пакручастыя, а часам нават трагічныя, выпадаюць ім лёсы. Ада (аповесць «Закон захавання кахання») паслухалася парады маці і звязала лёс з хлопцам, які аказаўся чужы ёй па духу. Яна вучыцца казаць «не» блізкім, разумеючы, што мае права на памылку і на выпраўленне яе. Дзяўчынка-падлетак Вера (аповесць «Ніка») толькі ўступае ў дарослае жыццё, спрабуе спасцігнуць саму сябе, не дазваляе сябрам уплываць на свае паводзіны, стараецца дзейнічаць суладна з уласным сумленнем. Нона (аповесць «Бедагоны») імкнецца жыць, як усе навокал, але яе абраннікі – зусім не такія, якімі сабе іх уяўляла.
Упэўнены, што чытачы не застануцца раўнадушнымі, а будуць з хваляваннем сачыць за лёсамі жанчын.
📚 Читайте "Закон захавання кахання" онлайн — полный текст книги доступен бесплатно
Перед вами — полная электронная версия книги "Закон захавання кахання", адаптированная для комфортного онлайн-чтения. Мы разбили произведение на страницы для удобной навигации, а умная система запоминает, на какой странице вы остановились — можно закрыть браузер и вернуться к чтению позже, не тратя время на поиски. Персонализируйте процесс: меняйте шрифты, размер текста и фон под свои предпочтения. Погружайтесь в мир литературы где угодно и когда угодно — любимые книги теперь всегда под рукой.
Текст книги
– Само сабою атрымалася, – усмiхнулася Эма, у яе паставе адчувалася задаволенасць сабою i лёсам, быццам яна дасягнула yсяго, да чаго iмкнулася, а вучоба для яе будзе прыемным баyленнем часу.
– А y мяне дзяцей пакуль няма, – адказала Ада. – Муж застаyся дома. Так што мяне таксама нiхто не будзе адрываць ад заняткаy.
– Вось i выдатна, будзем лiчыць што я займела дзвюх прыкладных курсантак.
– Скажыце, калi ласка, як тут вучыyся наш славуты пiсьменнiк Уладзiмiр Караткевiч? – спытала Ада.
– Выдатна вучыyся.
– Цi чыталi вы ягоны раман «Нельга забыць» пра той час? Ён быy у некага закаханы?
– У выкладчыцу Нiну Молеву… Ведаю, што ёсць такi твор, але не чытала. Па-беларуску не разумею…
– Ды y нас усё проста, як гаворыцца, так пiшацца i чытаецца. Там ён вас назваy Галiнаю Іванаyнай…
У дзверы зазiрнулi. Наiна Андрыянаyна yзрадавана сказала:
– Заходзьце! Хто там такi нясмелы?
У пакой увалiлася гурма хлопцаy, сярод iх быy i Гоша, якога Ада сустрэла y iнтэрнаце. Загадчыца пачала з iмi знаёмiцца.
– Вы з якога горада? – спытала Эма.
– З Бабруйска. Невялiкi гарадок, недалёка ад Мiнска, мо чулi?
– Чула, там, здаецца, шыны робяць.
– Працавала y раённай газеце.
– Дык мы калегi. Я таксама з газетчыкаy. Раней мы жылi y Свярдлоyску, а потым пераехалi y Маскву. Мой муж тэлежурналiст.
Яна назвала прозвiшча, знаёмае Адзе па маскоyскай праграме «Журналiсцкае расследаванне».
– Бачыла вашага мужа па тэлебачаннi, постаць прыкметная. Цiкавы чалавек…
– Так. Але праца яго вельмi небяспечная. Яны ж займаюцца расследаваннем наркатрафiка, а гэта тоiць у сабе пэyную пагрозу.
– Вас гэта, напэyна, трывожыць, – паспачувала Ада.
– Вядома, перажываю, але заyсёды спадзяюся на лепшае…
Наiна Андрыянаyна выйшла з хлопцамi з кабiнета, расчынiла дзверы y аyдыторыю i сказала:
– Тут будзеце слухаць лекцыi.
Курсанты увайшлi y пакой, патапталiся ля дошкi, Гоша нават сеy за стол i спытаy:
– Колькi жанчын будзе на курсе?
– Дзесяць, а мужчын – трыццаць, – шматзначна адказала Наiна Андрыянаyна.






