На нашем ресурсе вы можете полностью погрузиться в мир книги «Закон захавання кахання» — читайте её онлайн бесплатно в полной, несокращённой версии. Если предпочитаете слушать — воспользуйтесь аудиоформатом; хотите сохранить — скачайте через торрент в fb2. Жанр произведения — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Также на странице доступно подробное описание, авторская аннотация, краткое содержание и живые отзывы читателей. Мы постоянно пополняем библиотеку и улучшаем сервис, чтобы создавать лучшее пространство для всех ценителей качественной литературы.
Закон захавання кахання

Автор
Дата выхода
25 февраля 2020
🔍 Загляните за кулисы "Закон захавання кахання" — аннотация, авторский взгляд и ключевые моменты
Перед погружением в полный текст предлагаем познакомиться с произведением поближе. Здесь собраны авторские заметки, аннотация и краткое содержание "Закон захавання кахання" — всё, что поможет понять глубину замысла и подготовиться к чтению. Материалы представлены в оригинальной авторской редакции (Зінаіда Дудзюк) и сохраняют аутентичность произведения. Если чего-то не хватает — сообщите нам в комментариях, и мы дополним описание. Читайте мнения других участников сообщества: их отзывы часто раскрывают скрытые смыслы и добавляют новые грани понимания. А после прочтения обязательно вернитесь сюда — ваш отзыв станет ценным вкладом в общее обсуждение книги.
Описание книги
Гераіні кнігі шукаюць шляхі да шчасця і кахання ў межах тых гістарычных умоў, калі ім давялося жыць. Кожная робіць гэта па-свойму, ды занадта пакручастыя, а часам нават трагічныя, выпадаюць ім лёсы. Ада (аповесць «Закон захавання кахання») паслухалася парады маці і звязала лёс з хлопцам, які аказаўся чужы ёй па духу. Яна вучыцца казаць «не» блізкім, разумеючы, што мае права на памылку і на выпраўленне яе. Дзяўчынка-падлетак Вера (аповесць «Ніка») толькі ўступае ў дарослае жыццё, спрабуе спасцігнуць саму сябе, не дазваляе сябрам уплываць на свае паводзіны, стараецца дзейнічаць суладна з уласным сумленнем. Нона (аповесць «Бедагоны») імкнецца жыць, як усе навокал, але яе абраннікі – зусім не такія, якімі сабе іх уяўляла.
Упэўнены, што чытачы не застануцца раўнадушнымі, а будуць з хваляваннем сачыць за лёсамі жанчын.
📚 Читайте "Закон захавання кахання" онлайн — полный текст книги доступен бесплатно
Перед вами — полная электронная версия книги "Закон захавання кахання", адаптированная для комфортного онлайн-чтения. Мы разбили произведение на страницы для удобной навигации, а умная система запоминает, на какой странице вы остановились — можно закрыть браузер и вернуться к чтению позже, не тратя время на поиски. Персонализируйте процесс: меняйте шрифты, размер текста и фон под свои предпочтения. Погружайтесь в мир литературы где угодно и когда угодно — любимые книги теперь всегда под рукой.
Текст книги
– Тоня, а дзе твой муж? – спытала Ада.
– Чорт яго ведае, мо y Ізраiль з’ехаy. Ён быy яyрэй. Усё, што я запомнiла з сумеснага жыцця, гэта старых баб, якiя yвесь час нешта жавалi i чаyкалi yстаyнымi скiвiцамi. Як згадаю, дык i зараз на ванiты цягне. А як тваё сямейнае жыццё склалася?
– Звычайна, толькi дзяцей яшчэ не завяла, такая вось бясплодная смакоyнiца.
– Ты яшчэ маладая, у цябе yсё наперадзе. Колькi табе?
– Трыццаць.
– А мне yжо за сорак. Іншы раз адчуваю сябе старою, старою…
– Што ты, Тонечка, ты вельмi добра выглядаеш…
– Стараюся…
За размовамi яны непрыкметна даехалi да iнтэрната, дзе iх сустрэла вахцёрка-армянка сярэдняга веку, захутаная y шэрую пуховую хустку.
– Замерзлi, Марыета Арамаyна? – спытала Тоня.
– Так, цяжка пераношу пахаладаннi.
– Тут столькi хлопцаy бегае, можна пагрэцца.
– Вой, дзяyчаты, я yжо i майткi лянуюся зняць, а вы кажаце… Для мяне yсё лепшае мiнула. Даседжу тут адзiн год да пенсii ды i падамся y вырай на поyдзень.
Ада зiрнула на палiчку, дзе паштальёнка пакiдала лiсты для насельнiкаy iнтэрната. Ад Касьяна па-ранейшаму нiчога не было. Яна з сумам падумала: «Крынiца Лятаyчыкавага кахання перасохла, а мо i не было зусiм нiчога, толькi гульня, пiсаy жа ён у лiсце, што душа ягоная заснула, а мо i не прачыналася».
Пакуль Ада з Тоняю чакалi лiфт, да iх падышоy святар, разам моyчкi паднялiся на сёмы паверх.
– Тоня, што гэта y нас наспявае? – здзiyлена спытала Ада.
– А ты хiба не ведаеш? Хлопцы дапiлiся да белай гарачкi.
– Ну, няхай сабе, абы памагло, бо Ара y мяне за сцяною таксама ноччу оргii yчыняе, заснуць немагчыма. Можна ж цiха пiць, навошта гарлапанiць… Бывай, да заyтра, – Ада развiталася з Тоняю i накiравалася y свой пакой.
Яна i сама заyважала, што хлопцы адурэлi ад волi – побач нi сям’i, нi родных, толькi вялiзны горад са спакусамi. Напiвалiся так моцна, што iншы раз покатам ляжалi на калiдоры. Некаторыя, мусiць, мелi yжо вялiкi стаж п’янства, таму справа дайшла да белай гарачкi. Грышу Веправа было асаблiва шкада, вельмi прыгожы i таленавiты хлопец, але аказаyся слабы духам.
У пакоi было холадна. Ацяплення яшчэ не yключалi.






