На нашем ресурсе вы можете полностью погрузиться в мир книги «Закон захавання кахання» — читайте её онлайн бесплатно в полной, несокращённой версии. Если предпочитаете слушать — воспользуйтесь аудиоформатом; хотите сохранить — скачайте через торрент в fb2. Жанр произведения — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Также на странице доступно подробное описание, авторская аннотация, краткое содержание и живые отзывы читателей. Мы постоянно пополняем библиотеку и улучшаем сервис, чтобы создавать лучшее пространство для всех ценителей качественной литературы.
Закон захавання кахання

Автор
Дата выхода
25 февраля 2020
🔍 Загляните за кулисы "Закон захавання кахання" — аннотация, авторский взгляд и ключевые моменты
Перед погружением в полный текст предлагаем познакомиться с произведением поближе. Здесь собраны авторские заметки, аннотация и краткое содержание "Закон захавання кахання" — всё, что поможет понять глубину замысла и подготовиться к чтению. Материалы представлены в оригинальной авторской редакции (Зінаіда Дудзюк) и сохраняют аутентичность произведения. Если чего-то не хватает — сообщите нам в комментариях, и мы дополним описание. Читайте мнения других участников сообщества: их отзывы часто раскрывают скрытые смыслы и добавляют новые грани понимания. А после прочтения обязательно вернитесь сюда — ваш отзыв станет ценным вкладом в общее обсуждение книги.
Описание книги
Гераіні кнігі шукаюць шляхі да шчасця і кахання ў межах тых гістарычных умоў, калі ім давялося жыць. Кожная робіць гэта па-свойму, ды занадта пакручастыя, а часам нават трагічныя, выпадаюць ім лёсы. Ада (аповесць «Закон захавання кахання») паслухалася парады маці і звязала лёс з хлопцам, які аказаўся чужы ёй па духу. Яна вучыцца казаць «не» блізкім, разумеючы, што мае права на памылку і на выпраўленне яе. Дзяўчынка-падлетак Вера (аповесць «Ніка») толькі ўступае ў дарослае жыццё, спрабуе спасцігнуць саму сябе, не дазваляе сябрам уплываць на свае паводзіны, стараецца дзейнічаць суладна з уласным сумленнем. Нона (аповесць «Бедагоны») імкнецца жыць, як усе навокал, але яе абраннікі – зусім не такія, якімі сабе іх уяўляла.
Упэўнены, што чытачы не застануцца раўнадушнымі, а будуць з хваляваннем сачыць за лёсамі жанчын.
📚 Читайте "Закон захавання кахання" онлайн — полный текст книги доступен бесплатно
Перед вами — полная электронная версия книги "Закон захавання кахання", адаптированная для комфортного онлайн-чтения. Мы разбили произведение на страницы для удобной навигации, а умная система запоминает, на какой странице вы остановились — можно закрыть браузер и вернуться к чтению позже, не тратя время на поиски. Персонализируйте процесс: меняйте шрифты, размер текста и фон под свои предпочтения. Погружайтесь в мир литературы где угодно и когда угодно — любимые книги теперь всегда под рукой.
Текст книги
Дарэчы, у мяне для цябе дзве навiны i абедзве добрыя, – сказала Наiна Андрыянаyна i зрабiла паyзу.
Ада наструнiлася, падумала yсхвалявана, мо Лятаyчык тэлефанаваy i папрасiла:
– Кажыце хутчэй, памру ад цiкаyнасцi…
– У суботу едзем на экскурсiю y Ясную Паляну yсёй групай.
– Выдатна! А што яшчэ?
– Тут цябе зямляк шукаy.
– Якi зямляк? – насцярожылася Ада, зноy думаючы пра Касьяна.
– Хлопец-завочнiк з Мiнска, ён i называy сваё прозвiшча, ды я забылася.
– Што яму трэба?
– Не ведаю, проста пабачыцца па-зямляцку.
Сапраyды, увечары нехта пастукаy у дзверы. Ада адчынiла i yбачыла невялiчкага чарнявага кудлатага хлопца з гiтарай, якi павiтаyся i спытаy:
– Дзе ты прападала? Цэлы дзень цябе шукаy.
– Хiба мы раней сустракалiся? – здзiвiлася Ада.
– Я – Мiкола Патапеня з вёскi Марудава. Ты ж мне лiсты пiсала, кансультавала наконт вершаy.
Ада yспомнiла, гэта быy адзiн з пачаткоyцаy, вершы якога яна часам друкавала на лiтаратурных старонках раёнкi, а часам дасылала яму лiсты i раiла, што i як паправiць, каб дацягнуць твор да пэyнага yзроyню.
– Ну, заходзь, зямляк, расказвай навiны.
Хлопец прайшоy да стала, паставiy гiтару, сеy па-гаспадарску зручна i паведамiy:
– Усё выдатна! Удалося вырвацца з вёскi, развiтацца з ветэрынарствам. Ажанiyся з мiнчанкаю, Мiланаю завуць. Жыву пакуль з цешчаю, але, на шчасце, яна амаль увесь час на лецiшчы пасецца. Паступiy у лiтiнстытут на завочнае, прыехаy на yстановачную сесiю, дазнаyся, што i ты тут, вырашыy наведаць.
– Добра, будзем пiць гарбату. Я на кухню на колькi хвiлiн, ты не сумуй.
Ада yскiпяцiла чайнiк, заварыла гарбату, зрабiла бутэрброды, паставiла варэнне, цукар, печыва, налiла y кубкi вару, запрасiла:
– Частуйся, калi ласка, i расказвай, што там у Мiнску?
– Нiчога асаблiвага, тое, што i y Маскве: чэргi, талоны, дэфiцыт.
– Што пiшаш?
– Вершы пакуль, але ёсць задумы i на прозу. Хочаш, раскажу сюжэт, толькi ты не yздумай красцi.
– Бог з табою, нашто мне твой сюжэт? Дам табе параду: нiколi не расказвай пра тое, пра што збiраешся пiсаць. Выгаварышся – i стане табе нецiкава.
– Можа, i так, – пагадзiyся хлопец.
– Але ты i жук! Адзiны раз прапусцiла заняткi, дык ты тут жа прыйшоy мяне шукаць! І да каго? Да загадчыцы навучальнай часткi!
– Прабач, я не ведаy, што ты загуляла. Вельмi хацелася пабачыцца. Можа, я табе паспяваю, каб вiну загладзiць?
– Паспявай, калi маеш жаданне.






