На нашем ресурсе вы можете полностью погрузиться в мир книги «Двое на вуліцы» — читайте её онлайн бесплатно в полной, несокращённой версии. Если предпочитаете слушать — воспользуйтесь аудиоформатом; хотите сохранить — скачайте через торрент в fb2. Жанр произведения — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Также на странице доступно подробное описание, авторская аннотация, краткое содержание и живые отзывы читателей. Мы постоянно пополняем библиотеку и улучшаем сервис, чтобы создавать лучшее пространство для всех ценителей качественной литературы.
Двое на вуліцы

Автор
Дата выхода
31 января 2023
🔍 Загляните за кулисы "Двое на вуліцы" — аннотация, авторский взгляд и ключевые моменты
Перед погружением в полный текст предлагаем познакомиться с произведением поближе. Здесь собраны авторские заметки, аннотация и краткое содержание "Двое на вуліцы" — всё, что поможет понять глубину замысла и подготовиться к чтению. Материалы представлены в оригинальной авторской редакции (Янка Сіпакоў) и сохраняют аутентичность произведения. Если чего-то не хватает — сообщите нам в комментариях, и мы дополним описание. Читайте мнения других участников сообщества: их отзывы часто раскрывают скрытые смыслы и добавляют новые грани понимания. А после прочтения обязательно вернитесь сюда — ваш отзыв станет ценным вкладом в общее обсуждение книги.
Описание книги
Кніга «Двое на вуліцы» слыннага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Янкі Сіпакова – гэта падарунак сучасным аматарам яго творчасці. У новае выданне ўвайшлі аповесць «Жыві як хочацца» і апавяданні пра каханне, напісаныя напрыканцы 1980-х – пачатку 2000-х гадоў.
Вечныя тэмы, у якіх галоўнымі героямі з’яўляюцца двое – ён і яна, раскрываюцца аўтарам пранікнёна-лірычна, глыбока эмацыянальна і надзённа. Бег часу, зменлівасць чалавечых лёсаў, радасць, сум і замілаванне прыгажосцю жанчыны – адметныя рысы прозы, што цудоўна адбіліся на старонках кнігі.
📚 Читайте "Двое на вуліцы" онлайн — полный текст книги доступен бесплатно
Перед вами — полная электронная версия книги "Двое на вуліцы", адаптированная для комфортного онлайн-чтения. Мы разбили произведение на страницы для удобной навигации, а умная система запоминает, на какой странице вы остановились — можно закрыть браузер и вернуться к чтению позже, не тратя время на поиски. Персонализируйте процесс: меняйте шрифты, размер текста и фон под свои предпочтения. Погружайтесь в мир литературы где угодно и когда угодно — любимые книги теперь всегда под рукой.
Текст книги
У яе чамусьцi нiколi не з’яyлялася жадання проста так абняць яго, проста так пагладзiць па галаве – а як ён любiy, калi яго гладзiлi па валасах!
Аднойчы са свайго балкона Жавейка yбачыy, як з суседняга пад’езда выйшлi трое мужчын у белых сарочках, як услед за iмi выбегла жанчына з пiнжаком у руках, гукнула аднаго з iх, накiнула яму на плечы – ужо было па-восеньску халаднавата – пiнжак, а сама хуценька, усяго на нейкую секунду, ласкава прыгарнулася да яго i паспела за гэты час i пагладзiць каханага па валасах, i пацалаваць яго – як ён тады зайздросцiy добрай мужчынскай зайздрасцю таму звычайнаму чалавеку!
Цюхцяй, размазня, тыран… Ну, што крыху размазня, гэта, мусiць, правiльна, яму i раней казалi: «Чаму ты нейкi маyклiвы? З табою ж сумна».
Памятае, калi быy неяк – яшчэ да армii – дома на канiкулах, яму, студэнту, спадабалася школьнiца з Ленiнграда, якая гасцявала y iхняй вёсцы. Ён правёy яе пару разоy з вечарынкi, а потым убачыy, што дзяyчынка ад яго yцякае да Пецi Мамцiка – аднавокага, зусiм непiсьменнага пастуха – i з iм да самае ранiцы сядзiць на лавачцы; калi пачынае свiтаць, яна лезе на сена, а Мамцiк, так i не задрамаyшы, нават не звёyшы за ноч вачэй, выганяе y поле кароy.
Значыць, ён цюхцяй, сумны. Хай сабе. Але вось тыран! Алег развёy рукамi – якi з яго тыран? Хаця – i Алег усмiхнуyся, падумаyшы пра гэта, – можна i яго, калi захочаш, абвiнавацiць у такiм граху.
Успомнiлася, як ён лячыy Тоню, калi тая раптам прастуджвалася. Ставiy ёй гарчычнiкi, паiy гарачым чаем з малiнавым варэннем цi з лiповым цветам, добра yкрываy, падтыкаy з усiх бакоy коyдру, каб нiдзе не дзьмула, i сядзеy ля яе, як ля малога дзiця.
– Алежка, ну дазволь мне хоць адну нагу высунуць. Мне ж млосна. Мне здаецца, я высуну нагу i адразу паздаравею.
– Ты што, – злаваyся ён, – ляжы, пацей. Не высоyвай нiчога, бо яшчэ горш прастудзiшся.
– Алежка, родненькi, ну дазволь, – стагнала яна. Але ён не дазваляy.
– Алежка, родненькi, ну якi ж ты тыран. Ты мой мучыцель, Алежка.





