На нашем ресурсе вы можете полностью погрузиться в мир книги «На парозе раю» — читайте её онлайн бесплатно в полной, несокращённой версии. Если предпочитаете слушать — воспользуйтесь аудиоформатом; хотите сохранить — скачайте через торрент в fb2. Жанр произведения — Серьезное чтение, Современная проза, Современная зарубежная литература. Также на странице доступно подробное описание, авторская аннотация, краткое содержание и живые отзывы читателей. Мы постоянно пополняем библиотеку и улучшаем сервис, чтобы создавать лучшее пространство для всех ценителей качественной литературы.
На парозе раю

Автор
Дата выхода
26 февраля 2019
🔍 Загляните за кулисы "На парозе раю" — аннотация, авторский взгляд и ключевые моменты
Перед погружением в полный текст предлагаем познакомиться с произведением поближе. Здесь собраны авторские заметки, аннотация и краткое содержание "На парозе раю" — всё, что поможет понять глубину замысла и подготовиться к чтению. Материалы представлены в оригинальной авторской редакции (Зінаіда Дудзюк) и сохраняют аутентичность произведения. Если чего-то не хватает — сообщите нам в комментариях, и мы дополним описание. Читайте мнения других участников сообщества: их отзывы часто раскрывают скрытые смыслы и добавляют новые грани понимания. А после прочтения обязательно вернитесь сюда — ваш отзыв станет ценным вкладом в общее обсуждение книги.
Описание книги
Персанажы аповесцяў і апавяданняў новай кнігі Зінаіды Дудзюк перажываюць падзеі, якія цалкам мяняюць іх жыццё: Аляўціна («На парозе раю») паехала ў Германію на заробкі, каб дапамагчы сыну разлічыцца з пазыкаю, а ў выніку апынулася ў лагеры для бежанцаў; Клаўдзія («Рэванш») марыла пра сям’ю, а была вымушаная бараніць жаночую годнасць ад дамаганняў уплывовых залётнікаў; Зоя («Вольны палёт») страціла ўсё, апынулася на сметніку, але здолела стаць патрэбнай людзям… Трапляючы ў трагічныя сітуацыі, гераіні кнігі ўсведамляюць: усё тое, што з імі адбываецца, яны ствараюць уласнымі ўчынкамі.
📚 Читайте "На парозе раю" онлайн — полный текст книги доступен бесплатно
Перед вами — полная электронная версия книги "На парозе раю", адаптированная для комфортного онлайн-чтения. Мы разбили произведение на страницы для удобной навигации, а умная система запоминает, на какой странице вы остановились — можно закрыть браузер и вернуться к чтению позже, не тратя время на поиски. Персонализируйте процесс: меняйте шрифты, размер текста и фон под свои предпочтения. Погружайтесь в мир литературы где угодно и когда угодно — любимые книги теперь всегда под рукой.
Текст книги
«Божа мой, на што я патрацiла сваё жыццё? Да чаго iмкнулася? Цi не лепш мне было б застацца на сялянскай працы, выйсцi замуж за таго ж Алёшу Здзiтаyскага, нарадзiць плойму дзяцей, дачакацца yнукаy? – спытала яна y сябе. – А цi можна было? Алёшу забiлi, бо хаваyся ад мабiлiзацыi y лесе. А калi б забралi на вайну, наyрад цi вярнуyся б. У нашу вёску з вайны вярнулiся толькi два сталыя чалавекi, якiя недзе былi пры абозе, ды i то адзiн з iх захварэy на сухоты. Маладыя мужчыны yсе палеглi! Пэyна, такi yжо лёс мой».
У дзверы доyга i патрабавальна пазванiлi.
– Божачкi, як жа ты даклыпала на трох нагах? – спытала Клаyдзiя Мiхайлаyна.
– Ты ж не збярэшся. І чым ты тут цэлы дзень займаешся адна?
– Мне з сабою сумна не бывае. Заходзь, Надзя.
Сястра, мажная i няyклюдная, асцярожна пераступiла парог, скiнула атопкi, прайшла y пакой i yвалiлася y крэсла.
– Дарма я прысунулася. У цябе yжо ёсць газета.
– Ты баялася, каб я ад цiкаyнасцi не сканала?
– Ай, Клаyка, нашы гады такiя, што нам гора i радасць аднолькава шкодзяць. Думаю: пайду, падзiyлюся на цябе. Ад каляд не бачылiся.
– Прыйшла i добра зрабiла. Мо есцi хочаш?
– Не, нiчога не хачу. Дай толькi вады халоднай з чайнiка. Смага сушыць, дыябет пракляты…
Гаспадыня прынесла з кухнi кубак вады i талерку на якой ляжалi тры яблыкi.
– Як твае дзецi ды yнукi? – спытала Клава y сястры.
– Халера iх не бярэ. Мы iм трэба, пакуль яны малыя, а як падрастуць, дык нашто тая мацi?
– Не кажы так, Надзя.
– Паспытала б ты майго шчасця. Мужык п’янiца быy. Старэйшы сынок у яго yдаyся. Унукi нейкiя няyважлiвыя ды абыякавыя. Адно што з табою словам i перакiнуся. Аджылi мы сваё, толькi пад нагамi y маладых блытаемся.
– Няyжо я каму замiнаю? – спытала гаспадыня. – У маладых сваё жыццё, у нас – сваё.
Надзя памаyчала, пакратала карункавую сурвэтачку на стале, падняла вочы на малады Клавiн фотаздымак i yздыхнула.
– Вядома, жывым у магiлу не палезеш.
Гаспадыня yважлiва паглядзела на сястру i толькi зараз заyважыла, як пастарэла яна за паyгода: мяшкi пад вачамi набрынялi, валляк на шыi значна вырас, уся яна аплыла, налiлася нездаровай паyнатой.






