На нашем ресурсе вы можете полностью погрузиться в мир книги «Тэатр шчасьлівых дзяцей» — читайте её онлайн бесплатно в полной, несокращённой версии. Если предпочитаете слушать — воспользуйтесь аудиоформатом; хотите сохранить — скачайте через торрент в fb2. Жанр произведения — Детские книги, Зарубежные детские книги. Также на странице доступно подробное описание, авторская аннотация, краткое содержание и живые отзывы читателей. Мы постоянно пополняем библиотеку и улучшаем сервис, чтобы создавать лучшее пространство для всех ценителей качественной литературы.
Тэатр шчасьлівых дзяцей

Автор
Дата выхода
18 июня 2021
🔍 Загляните за кулисы "Тэатр шчасьлівых дзяцей" — аннотация, авторский взгляд и ключевые моменты
Перед погружением в полный текст предлагаем познакомиться с произведением поближе. Здесь собраны авторские заметки, аннотация и краткое содержание "Тэатр шчасьлівых дзяцей" — всё, что поможет понять глубину замысла и подготовиться к чтению. Материалы представлены в оригинальной авторской редакции (Ольгерд Бахаревич) и сохраняют аутентичность произведения. Если чего-то не хватает — сообщите нам в комментариях, и мы дополним описание. Читайте мнения других участников сообщества: их отзывы часто раскрывают скрытые смыслы и добавляют новые грани понимания. А после прочтения обязательно вернитесь сюда — ваш отзыв станет ценным вкладом в общее обсуждение книги.
Описание книги
«Тэатр шчасьлівых дзяцей» – гэта беларускае фэнтэзі з элемэнтамі палітычнага трылеру. Дзіцячая кніга, якую, спадзяецца аўтар, будзе цікава прачытаць і дарослым. Як выбрацца з пасткі, ня маючы ні тэлефона, ні зброі, і знайсьці зьніклых сяброў? Колькі твараў у туману? Што такое гісторыя – і калі канчаецца мінулае? Якую таямніцу хаваюць нашыя бацькі – і ці чуе нас Бог, калі мы маўчым? Гэтымі пытаньнямі задаюцца героі кнігі, Лявон, Анцік і Юля, нечакана апынуўшыся ў таямнічым краі, які ня знойдзеш ні ў Вікіпэдыі, ні на школьных мапах.
📚 Читайте "Тэатр шчасьлівых дзяцей" онлайн — полный текст книги доступен бесплатно
Перед вами — полная электронная версия книги "Тэатр шчасьлівых дзяцей", адаптированная для комфортного онлайн-чтения. Мы разбили произведение на страницы для удобной навигации, а умная система запоминает, на какой странице вы остановились — можно закрыть браузер и вернуться к чтению позже, не тратя время на поиски. Персонализируйте процесс: меняйте шрифты, размер текста и фон под свои предпочтения. Погружайтесь в мир литературы где угодно и когда угодно — любимые книги теперь всегда под рукой.
Текст книги
Мы запалiм сьвечкi i прыгатуем штосьцi смачнае, напрыклад, маркоyны пiрог. Зварым глiнтвэйн i будзем расказваць страшныя гiсторыi. І я буду гладзiць вас па галовах. А потым вы засьняце, а калi прачняцеся, на вулiцы будзе yжо сонечна, i вы забудзеце yсё, што адбылося. І кожны з вас вырасьце разумным i сьмелым, багатым i пасьпяховым… А потым вы ажэнiцеся i y вас будуць дзеткi… Калi, вядома, вы адчынiце мне зараз дзьверы i пусьцiце пасядзець з вамi, i перастанеце yпарцiцца! Хiба вас гэтаму вучылi: кiдаць блiзкiх сваiх у бядзе?»
«Мы не адны, – сказала Юля.
«Ох, дзетачка мая, – адказаy голас. – Думаеш, калi б у вас дома былi дарослыя, яны б дазволiлi вам стаяць каля дзьвярэй i размаyляць з суседзямi? Гэта зусiм не дзiцячая справа».
«А чаму б вам не пазванiць у суседнюю кватэру? – спытаy я. – Там вам адчыняць i пазычаць сьвечку. А нас пакiньце y спакоi, калi ласка. Я зараз у мiлiцыю пазваню».
«А ты няветлiвы хлопец, – цяпер ужо злавесна сказаy голас. – У мiлiцыю… Ну пазванi, пазванi. Калi пасьпееш!»
І тут ручка дзьвярэй нiбы ашалела, яна заторгалася, нiбы жывая, яна рвалася i ляскала, яна вiшчала i бiлася y замку, быццам хацела скiнуць яго зь сябе, як шкарлупiньне.
Мы кiнулiся y мой пакой i забiлiся за канапу.
«Званю y мiлiцыю! – прашаптаy я. – Пакуль ня позна!»
Я намацаy на канапе тэлефон i пачаy набiраць лiчбы, але з жахам пабачыy, што апарат ужо зусiм разрадзiyся.
«Можна адаслаць бацькам паведамленьне па iнтэрнэце! – прашаптала Юля. – Ой, што гэта? Чуеце?»
Мы вызiрнулi з-пад канапы. Недзе паблiзу i праyда чуyся дзiyны грукат. У кватэры адбывалася штосьцi незразумелае.
«У вас моцныя дзьверы? – спытаy Анцiк. – Скажы, што яны жалезныя!»
«Жалезныя, – сказаy я. – Сталёвыя! Тата з мамай аддалi за iх пяцьсот баксаy».
«А мой тата кажа, што гэта глупства, ставiць жалезныя дзьверы, калi y цябе няма чаго красьцi».
«Як жа, няма, – сказала Юля.
«Глядзiце!» – ускрыкнуy Анцiк i паказаy на акно.
З таго боку шыбы раптам зьявiлася лесьвiца. Дзьве палкi, якiя, трасучыся, шукалi апору. Так, гэта была драyляная лесьвiца, якая yперлася канцом проста y гзымс, i хоць выглядала яна тут проста неверагодна, факт заставаyся фактам. Нехта прыставiy лесьвiцу да сьцяны нашага дома i рыхтаваyся забрацца да нас у акно!
Мы yскочылi i кiнулiся y спальню маiх бацькоy.







