На нашем ресурсе вы можете полностью погрузиться в мир книги «Уладар рыбаў» — читайте её онлайн бесплатно в полной, несокращённой версии. Если предпочитаете слушать — воспользуйтесь аудиоформатом; хотите сохранить — скачайте через торрент в fb2. Жанр произведения — Серьезное чтение, Современная проза, Современная русская литература. Также на странице доступно подробное описание, авторская аннотация, краткое содержание и живые отзывы читателей. Мы постоянно пополняем библиотеку и улучшаем сервис, чтобы создавать лучшее пространство для всех ценителей качественной литературы.
Уладар рыбаў

Автор
Дата выхода
21 апреля 2016
🔍 Загляните за кулисы "Уладар рыбаў" — аннотация, авторский взгляд и ключевые моменты
Перед погружением в полный текст предлагаем познакомиться с произведением поближе. Здесь собраны авторские заметки, аннотация и краткое содержание "Уладар рыбаў" — всё, что поможет понять глубину замысла и подготовиться к чтению. Материалы представлены в оригинальной авторской редакции (Людміла Шчэрба) и сохраняют аутентичность произведения. Если чего-то не хватает — сообщите нам в комментариях, и мы дополним описание. Читайте мнения других участников сообщества: их отзывы часто раскрывают скрытые смыслы и добавляют новые грани понимания. А после прочтения обязательно вернитесь сюда — ваш отзыв станет ценным вкладом в общее обсуждение книги.
Описание книги
Вашай увазе прапаноўваецца ўнікальная з’ява — кіно на паперы — фільмаслоў «УЛАДАР РЫБАЎ» Людмілы Шчэрбы. Галоўны герой рамана — рэдкі экзэмпляр, які атрымаўся ў выніку селекцыі булгакаўскага Майстра, псіхічна неўраўнаважаных індывідаў Патрыка Зюскінда і звычайнага беларускага пісьменніка. Ён вядзе бурнае сэксуальна-літаратурнае жыццё і дазваляе сабе нечуваную па ўсіх часах раскошу — пісаць раман. Гэтую завядзёнку парушае… загадкавая сустрэча з сімпатычна-цынічным персанажам.
📚 Читайте "Уладар рыбаў" онлайн — полный текст книги доступен бесплатно
Перед вами — полная электронная версия книги "Уладар рыбаў", адаптированная для комфортного онлайн-чтения. Мы разбили произведение на страницы для удобной навигации, а умная система запоминает, на какой странице вы остановились — можно закрыть браузер и вернуться к чтению позже, не тратя время на поиски. Персонализируйте процесс: меняйте шрифты, размер текста и фон под свои предпочтения. Погружайтесь в мир литературы где угодно и когда угодно — любимые книги теперь всегда под рукой.
Текст книги
Анцiк ужо ачмураy гандлярку, калi y лаyку зайшлi дзве дзяyчыны. Апранутыя былi модна. Нiжэйшая, у чырвоным трусiным футрачку, была yжо на падпiтку. Высокая чарнявая была вiдавочна цверазейшая за сяброyку.
– Аглая, што возьмем, зноy па гарэлцы цi па пiве? – звярнулася да яе.
– Бяры што хочаш, – азвалася тая, – цыгарэты не забудзь.
– Дзяyчаткi, даражэнькiя, мы вам дапаможам з выбарам, – пачаy клеiцца Анцiк, – скажы, Вiнусь?
Ён згодна кiyнуy.
– Адвянь, – кiнула чарнявая.
– Танюха, што табе, хай дапамогуць.
– А мы й жывем тутака блiзка, – падхапiy Анцiк. – Чаго вам па цемры блындаць, згвалцiць яшчэ хто. Хадзем з намi.
– А вы не згвалцiце? – хмыкнула Таня.
– А мы yсё палюбоyна вырашым, – падмiргнуy Анцiк.
– Дапраyды, пайшлi, Танюха, – заблiшчэлi вочкi y Аглаi. – Думаю, яны нас не скрыyдзяць, – выходзячы з крамы працягвала яна.
– Пакрыyдзiш такую. Грэнадзёр у спаднiцы, – шапнуy Анцiк на вуха Вiнусю, кiваючы на Таню.
Расчынiлiся дзверы лiфта. Уся кампанiя y абдымку вывалiла на пляцоyку. Каля кватэры Вiнуся на прыступках сядзела… Кiця.
– Што ты тут робiш? – памкнуyся да яе Вiнусь.
– Я думала… я хацела… Ды нiчога!!! – выкрыкнула яна i пабегла yнiз па лесвiцы.
– Стой, шалёная! – рынуyся за ёю Анцiк.
– Сяброyка? – запыталася Аглая.
– Ды так, знаёмая, – запнуyся Вiнусь.
– Не дагнаy, у тралейбус ускочыла, – увалiyся y кватэру задыханы Анцiк.
Час ляцеy незаyважна i весела. Дзяyчаты аказалiся надзвычай шчабятлiвымi. Адтаяла i суровая Таня. У нейкi момант позiркi Вiнуся i Анцiка сустрэлiся, i яны зразумелi адзiн аднаго. Анцiк з Таняй паехалi да яго. Аглая мякка абвiла Вiнуся за шыю…
…Яна спала на спiне, кароткiя павекi напалову прыкрывалi вочы. Ненатуральна-белыя валасы i бялкi з-пад напаyзаплюшчаных павек рабiлi яе падобнай да кiнутай дзiцем лялькi… Вiнусь палiy i прысёрбваy каву.
– Пры-крап-ры-крап-ры-крап… – назаляyся кран.
– Ды сцiхнi ты!!! Што вам усiм ад мяне трэба?! Га?! Жыву як жыву. Я нi да кога не лезу! Ад-ча-пi-це-ся-я!!! – крычаy Вiнусь некаму yяyнаму. – Пакiньце мяне y спакоi! Чуеце? – з усяго маху запусцiy конаyку y сцяну, плюхнуyся на табурэтку, ахапiyшы голаy рукамi.
эпiзод 5
Скончыyшы рэдагаваць дзiцячую казку, Вiнусь засеy за сваё. «Нясцерпна нудная, няyдзячная праца. Высмоктвае yсе сiлы.





