На нашем ресурсе вы можете полностью погрузиться в мир книги «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства» — читайте её онлайн бесплатно в полной, несокращённой версии. Если предпочитаете слушать — воспользуйтесь аудиоформатом; хотите сохранить — скачайте через торрент в fb2. Жанр произведения — Легкое чтение, Фантастика, Попаданцы. Также на странице доступно подробное описание, авторская аннотация, краткое содержание и живые отзывы читателей. Мы постоянно пополняем библиотеку и улучшаем сервис, чтобы создавать лучшее пространство для всех ценителей качественной литературы.
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства

Автор
Жанр
Дата выхода
18 февраля 2022
🔍 Загляните за кулисы "Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства" — аннотация, авторский взгляд и ключевые моменты
Перед погружением в полный текст предлагаем познакомиться с произведением поближе. Здесь собраны авторские заметки, аннотация и краткое содержание "Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства" — всё, что поможет понять глубину замысла и подготовиться к чтению. Материалы представлены в оригинальной авторской редакции (Алег Грушэцкі) и сохраняют аутентичность произведения. Если чего-то не хватает — сообщите нам в комментариях, и мы дополним описание. Читайте мнения других участников сообщества: их отзывы часто раскрывают скрытые смыслы и добавляют новые грани понимания. А после прочтения обязательно вернитесь сюда — ваш отзыв станет ценным вкладом в общее обсуждение книги.
Янка і Мілана прыязджаюць на лета ў вёску, але выпадкова праз люстэрка ў дзедавай каморы апынаюцца ў іншасвеце… Дзеці рашуча накіроўваюцца ў падарожжа па таямнічым каралеўстве Сварга, дзе жывуць дужыя рыцары, дзівосныя міфічныя істоты, сярод якіх нават Цмок. Паводле старажытнага падання, менавіта ім належыць выратаваць каралеўства ад злога чараўніка Волха і войскаў ваўкалакаў.
Прыгоды і рыцарскія бітвы, пераадоленне страхаў і перашкод сустракаюцца на шляху юных герояў. Але цяжкасці толькі гартуюць!..
📚 Читайте "Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства" онлайн — полный текст книги доступен бесплатно
Перед вами — полная электронная версия книги "Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства", адаптированная для комфортного онлайн-чтения. Мы разбили произведение на страницы для удобной навигации, а умная система запоминает, на какой странице вы остановились — можно закрыть браузер и вернуться к чтению позже, не тратя время на поиски. Персонализируйте процесс: меняйте шрифты, размер текста и фон под свои предпочтения. Погружайтесь в мир литературы где угодно и когда угодно — любимые книги теперь всегда под рукой.
Текст книги
Янка yзяy падкоyку i старанна прымацаваy яе. І так моцна прыцiснуy далонню, што крыж неверагодным чынам нiбыта выехаy з рамы.
– Што за глупствы? Я ж яго надзейна замацаваy!..
Янка крыху абурана yзяyся за крыжык. Але той ужо не вымаyся. Ён нiбыта вiсеy на нейкiм цвiку цi на шрубе.
– Не зразумеy, – прамовiy Янка. – Як гэта так?
Ён пацягнуy крыж мацней i заyважыy, што той круцiцца. Янка, не yсведамляючы, да чаго гэтая цiкаyнасць можа прывесцi, пачаy паварочваць крыж.
І тут люстэрка непрыемна ляснула. Наступным iмгненнем уся яго паверхня yкрылася танюткiм павуцiннем расколiнак.
Але аскепкi не разляцелiся, а проста з шамаценнем i звонам абсыпалiся долу. І было б зразумелым, каб шкло абрынулася аскепкамi на куфар i падлогу. Але ж яно знiкла некуды y асаду, што было вельмi дзiвосна.
Янка i Мiлана павярнулiся, зiрнулi на знiклае люстэрка i, нiчога не разумеючы, пераглянулiся мiжсобку.
– А дзе?.. – разгублена запыталася Мiлана. – Шкло… Цi хоць бы аскепкi.
Янка пацепнуy плячыма. Ён паглядзеy на пустую асаду, а потым моцна-моцна заплюшчыy вочы i паматляy галавой, нiбыта пабачыy нешта такое, чаму вочы не давалi веры.
– Што за…
Потым хлопец падняy руку i паспрабаваy дакрануцца да таго месца, дзе яшчэ колькi хвiлiн таму было люстэрка. Там дакладна мусiла нешта ж быць – цi сцяна, цi дыхта. Хоць нешта. Але замест таго яго рука проста трапiла y нейкую пустэчу.
– Што за… – iзноy паyтарыy ён, не ведаючы нават, што i думаць.
Мiлана стаяла з разяyленым ротам. Яна таксама адмаyлялася верыць сваiм вачам. Янка тым часам выцягнуy руку з пустэчы, затым iзноy апусцiy яе туды, сам сябе правяраючы.
– Што там? – запыталася сястра.
– Пуста. Вiдаць, там схаваны патаемны пакой. А мо i якi патаемны ход.
– Хто б мог падумаць?!
– Так.
– І што, там зусiм нiчога-нiчога не вiдаць?
– Святло, падаецца, удалечынi бачу, але нiчога не разгледзець.
І Янка паспрабаваy рукой абмацаць пустэчу. Але ён не здолеy утрымаць раyнавагу, стоячы на вечку куфра, i паляцеy у цемру. Мiлана адразу ж ад спалоху заверашчала. Але неyзабаве yцямiла, што трэба нешта тэрмiнова рабiць, i yскочыла на куфар. Дзяyчына перахiлiлася праз край люстэрка i пачала клiкаць брата, беспаспяхова водзячы рукой у цемры.
– Янка, Янка! Дзе ты, братачка?
Дзяyчына была не на жарт спалоханая.







