На нашем ресурсе вы можете полностью погрузиться в мир книги «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд» — читайте её онлайн бесплатно в полной, несокращённой версии. Если предпочитаете слушать — воспользуйтесь аудиоформатом; хотите сохранить — скачайте через торрент в fb2. Жанр произведения — Легкое чтение, Фантастика, Попаданцы. Также на странице доступно подробное описание, авторская аннотация, краткое содержание и живые отзывы читателей. Мы постоянно пополняем библиотеку и улучшаем сервис, чтобы создавать лучшее пространство для всех ценителей качественной литературы.
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд

Автор
Жанр
Дата выхода
11 декабря 2023
🔍 Загляните за кулисы "Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд" — аннотация, авторский взгляд и ключевые моменты
Перед погружением в полный текст предлагаем познакомиться с произведением поближе. Здесь собраны авторские заметки, аннотация и краткое содержание "Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд" — всё, что поможет понять глубину замысла и подготовиться к чтению. Материалы представлены в оригинальной авторской редакции (Алег Грушэцкі) и сохраняют аутентичность произведения. Если чего-то не хватает — сообщите нам в комментариях, и мы дополним описание. Читайте мнения других участников сообщества: их отзывы часто раскрывают скрытые смыслы и добавляют новые грани понимания. А после прочтения обязательно вернитесь сюда — ваш отзыв станет ценным вкладом в общее обсуждение книги.
Янка і Мілана прыязджаюць на зімовыя вакацыі ў дзедаву вёску. Снежныя забавы, калядаванне да глыбокай ночы… Але найбольш клічуць да сябе прыгоды, таямнічае каралеўства Сварга. Ды толькі гэтым разам неспакойна ў іх сяброў, каралевічаў Рэглы і Сэнмура, чые землі прагне захапіць і замарозіць магутная вядзьмарка Маразанна. Ёй падуладная стыхія ветру і верна служаць чараўнік Падвей і паветрыкі. Каб даць рады гэтай зграі, Янку з Міланай належыць адгадаць шмат загадак, адшукаць таемны пакой і магічны кій, выявіць незвычайную кемлівасць і аб’яднаць тры каралеўствы. Дапамогуць ім у барацьбе Цмок, браты-волаты Вярнігара і Вярнідуб і нават загадкавыя феі, што, па паданнях, жывуць высока ў гарах. Юных герояў чакаюць новыя знаёмствы, неверагодныя прыгоды і слаўныя бітвы.
📚 Читайте "Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд" онлайн — полный текст книги доступен бесплатно
Перед вами — полная электронная версия книги "Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд", адаптированная для комфортного онлайн-чтения. Мы разбили произведение на страницы для удобной навигации, а умная система запоминает, на какой странице вы остановились — можно закрыть браузер и вернуться к чтению позже, не тратя время на поиски. Персонализируйте процесс: меняйте шрифты, размер текста и фон под свои предпочтения. Погружайтесь в мир литературы где угодно и когда угодно — любимые книги теперь всегда под рукой.
Текст книги
Хочацца спадзявацца, што толькi тут.
– Будзем у гэта верыць.
– Што ж, можам нават праверыць. Мяркую, гэтым i зоймемся.
– Зрэшты, нездарма ж мы iзноy тут. Ну што, у дарогу?
– Рушым!
І яны yжо накiравалiся наперад, але раптам Янка задумаyся.
– Ага, рушым. А куды?
– Насамрэч! – усмiхнулася Мiлана. – Мо да Пугача, як звычайна?
– З аднаго боку адведаць трэба абавязкова. А што, калi яго не будзе y сябе?
– Як так?
– Калi y каралеyстве запанаваy спакой, ён i да замку мог перабрацца. Бадай, у гадах ужо, цяжка жыць аднаму.
– Магчыма, ты маеш рацыю. Хаця, гэта малаверагодна.
– Чаму?
– Ды не пакiне ён сваю бiблiятэку, яна для яго найкаштоyнейшы скарб.
– Ну так, лагiчна.
– Але i рызыкаваць марна не хацелася б. Шлях да яго няблiзкi, а заспеем пугача цi не, насамрэч невядома.
– Вось i я пра тое. І да замка значна блiжэй. Калi там усё добра, мы гэта, мяркую, i здалёк убачым. А там ужо, i чым каралеyства дыхае, даведаемся.
– Згодная, давай зробiм па-твойму.
– Тады хадзем?
– Наперад, вандроyнiк!
І яны скiравалiся праз лес у бок замка. Дарога не падавалася надта цяжкай, у адрозненнi ад паляны, тут не так усё пазарастала. Да таго ж, iх падганяла прага як мага хутчэй убачыць старых знаёмых i жаданне спраyдзiць, цi не адбылiся якiя змены за гэты час. Але y пэyны момант Янка знянацку спынiyся i насцярожыyся. Прыслухалася i Мiлана. Аднекуль пучуyся шолах i лёгкае храбусценне галiнак. Зусiм блiзка.
– Злыднi? – выказала здагадку дзяyчына.
Хлопец толькi пацiснуy плячыма, i яны хуценька схавалiся за дрэвы. Якое ж было iх здзiyленне, калi з-за хмызняку выбегла… сямейка вожыкаy. Дзецi гатовыя былi нават рассмяяцца з таго, што сабе надумалi, але выдаваць сябе не хацелася. Пырхаючы i пасопваючы, купка калючых клубочкаy прашамацела на кароценькiх ножках усяго y якiх метрах пяцi ад iх i знiкла y гушчары лесу.
– А ты ведаеш, што вожык – гэта насамрэч пацук, якi не пагалiyся, – пажартаваy Янка.
– А чаму не пагалiyся?
– Ясная справа – каб котцы не спадабацца i каб тая не з’ела.
Мiлана yсмiхнулася, i яны рушылi наперад. Далейшы шлях пралягаy без здарэнняy. Хiба толькi, на самым ускрайку лесу, калi yжо пабачыyся прасвет, яны пачулi дзiцячыя галасы. Гэта мясцовыя дзяyчынкi забралiся так далёка ад сваёй вёскi, збiраючы грыбы-ягады. Убачыyшы незнаёмцаy у дарагiх строях яны разгубiлiся. Сустрэць у гэтакай глухменi шляхетных асоб яны дакладна не чакалi.







