На нашем ресурсе вы можете полностью погрузиться в мир книги «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд» — читайте её онлайн бесплатно в полной, несокращённой версии. Если предпочитаете слушать — воспользуйтесь аудиоформатом; хотите сохранить — скачайте через торрент в fb2. Жанр произведения — Легкое чтение, Фантастика, Попаданцы. Также на странице доступно подробное описание, авторская аннотация, краткое содержание и живые отзывы читателей. Мы постоянно пополняем библиотеку и улучшаем сервис, чтобы создавать лучшее пространство для всех ценителей качественной литературы.
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд

Автор
Жанр
Дата выхода
11 декабря 2023
🔍 Загляните за кулисы "Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд" — аннотация, авторский взгляд и ключевые моменты
Перед погружением в полный текст предлагаем познакомиться с произведением поближе. Здесь собраны авторские заметки, аннотация и краткое содержание "Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд" — всё, что поможет понять глубину замысла и подготовиться к чтению. Материалы представлены в оригинальной авторской редакции (Алег Грушэцкі) и сохраняют аутентичность произведения. Если чего-то не хватает — сообщите нам в комментариях, и мы дополним описание. Читайте мнения других участников сообщества: их отзывы часто раскрывают скрытые смыслы и добавляют новые грани понимания. А после прочтения обязательно вернитесь сюда — ваш отзыв станет ценным вкладом в общее обсуждение книги.
Янка і Мілана прыязджаюць на зімовыя вакацыі ў дзедаву вёску. Снежныя забавы, калядаванне да глыбокай ночы… Але найбольш клічуць да сябе прыгоды, таямнічае каралеўства Сварга. Ды толькі гэтым разам неспакойна ў іх сяброў, каралевічаў Рэглы і Сэнмура, чые землі прагне захапіць і замарозіць магутная вядзьмарка Маразанна. Ёй падуладная стыхія ветру і верна служаць чараўнік Падвей і паветрыкі. Каб даць рады гэтай зграі, Янку з Міланай належыць адгадаць шмат загадак, адшукаць таемны пакой і магічны кій, выявіць незвычайную кемлівасць і аб’яднаць тры каралеўствы. Дапамогуць ім у барацьбе Цмок, браты-волаты Вярнігара і Вярнідуб і нават загадкавыя феі, што, па паданнях, жывуць высока ў гарах. Юных герояў чакаюць новыя знаёмствы, неверагодныя прыгоды і слаўныя бітвы.
📚 Читайте "Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд" онлайн — полный текст книги доступен бесплатно
Перед вами — полная электронная версия книги "Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд", адаптированная для комфортного онлайн-чтения. Мы разбили произведение на страницы для удобной навигации, а умная система запоминает, на какой странице вы остановились — можно закрыть браузер и вернуться к чтению позже, не тратя время на поиски. Персонализируйте процесс: меняйте шрифты, размер текста и фон под свои предпочтения. Погружайтесь в мир литературы где угодно и когда угодно — любимые книги теперь всегда под рукой.
Текст книги
Дзецi наyзахваткi з гоманам пацягнулiся па цукеркi i пачалi iх пхаць хто y маску казе, каб тая ачуняла, хто y рукi. Мiлана адразу заварушылася, каб iх узяць, бо цукеркамi яе папросту засыпалi.
– Вой, дзеткi, якiя вы малайцы! – пахвалiy iх дзед. – Бачыце, козачка, дзякуючы вашым клопатам, адразу ажыла. Дзякуй вам вялiкi! Толькi давайце гэта yсё пакладзём у мех, бо, баюся, яна столькi за раз не з’есць, – зубы забаляць.
Дзецi засмяялiся i перасыпалi свае падарункi да механошы.
– Дзякуй, вам гаспадары! Дабрабыту на двары! Вашай хаце сто гадоy жыць у багаццi! Вашы любыя дзеткi няхай растуць, як прыгожыя кветкi! – пасыпалiся зычэннi гасцiнным гаспадарам i iх малым.
– Мусiм зараз развiтацца, трэба далей у шлях збiрацца. Добра нам было y вас, ды чакаюць далей нас.
Калядоyшчыкi развiталiся i вырушылi з песнямi за брамы да наступнай хаты:
На вашым дварэ дрэва стаяла.
Раю-раiyся, Хрыстос нарадзiyся
На вашым дварэ.
А на том дрэве цясова краваць.
Раю-раiyся, Хрыстос нарадзiyся
На вашым дварэ.
На той кравацi Божая Мацi.
Раю-раiyся, Хрыстос нарадзiyся
На вашым дварэ.
Божая Мацi Сына радзiла…
З прыгожай працяглай песняй усёй талакой падышлi да наступных варот. Дзяцей там не было, жылi толькi старыя, самотна. Але можа менавiта таму i былi яны так усцешаныя гасцям, якiя yраз узнялi настрой, бо хацелася i iм, адзiнокiм, свята, мо i болей, чым iншым.
– Добры вечар тому, хто y гэтым у дому.
Мы самi з сабою, з дзецьмi i з жаною.
Сталы засцiлаем, Каляды спраyляем…
Старыя слухалi, стаiyшы дыханне. А бабуля, не вытрымаyшы, гэтак расчулiлася, што нават пусцiла па шчацэ слязiну. Бо шчырасць завiталых да iх аднавяскоyцаy-калядоyшчыкаy узрушыла да глыбiнi душы, iх галасы зачароyвалi, а на пераапранутых у святочных персанажаy дзяцей немагчыма было глядзець без замiлавання. Дзед жа, гаспадар той хаты, нават не дачакаyшыся танцаy «козкi», быy гатовы yсiх асыпаць пачастункамi.
У кожную хату яны, зразумела, не заходзiлi. Бо так i да ранiцы не абышлi б усiх. З большага, завiтвалi да тых, хто быy з дзецьмi цi жыy самотна i насамрэч меy у тым патрэбу, каму варта было yзняць настрой. Зачыняць перад калядоyшчыкамi дзверы было нельга, бо так можна было наклiкаць бяду i на дом, i на гаспадарку.







