На нашем ресурсе вы можете полностью погрузиться в мир книги «Албанскае танга» — читайте её онлайн бесплатно в полной, несокращённой версии. Если предпочитаете слушать — воспользуйтесь аудиоформатом; хотите сохранить — скачайте через торрент в fb2. Жанр произведения — Легкое чтение, Любовные романы, Остросюжетные любовные романы. Также на странице доступно подробное описание, авторская аннотация, краткое содержание и живые отзывы читателей. Мы постоянно пополняем библиотеку и улучшаем сервис, чтобы создавать лучшее пространство для всех ценителей качественной литературы.
Албанскае танга

Автор
Дата выхода
25 марта 2016
🔍 Загляните за кулисы "Албанскае танга" — аннотация, авторский взгляд и ключевые моменты
Перед погружением в полный текст предлагаем познакомиться с произведением поближе. Здесь собраны авторские заметки, аннотация и краткое содержание "Албанскае танга" — всё, что поможет понять глубину замысла и подготовиться к чтению. Материалы представлены в оригинальной авторской редакции (Вінцэсь Мудроў) и сохраняют аутентичность произведения. Если чего-то не хватает — сообщите нам в комментариях, и мы дополним описание. Читайте мнения других участников сообщества: их отзывы часто раскрывают скрытые смыслы и добавляют новые грани понимания. А после прочтения обязательно вернитесь сюда — ваш отзыв станет ценным вкладом в общее обсуждение книги.
У кнізе прадстаўлены апавяданні аўтара розных гадоў. Цэнтральным творам з'яўляецца новая аповесць «Албанскае танга», якая апавядае пра разрыў савецка-албанскіх адносін. У аповесці прысутнічаюць дзве сюжэтныя лініі, адна - непасрэдны канфлікт Хрушчова і Энвера Ходжа і гісторыя кахання албанскага студэнта і беларускай дзяўчыны.
📚 Читайте "Албанскае танга" онлайн — полный текст книги доступен бесплатно
Перед вами — полная электронная версия книги "Албанскае танга", адаптированная для комфортного онлайн-чтения. Мы разбили произведение на страницы для удобной навигации, а умная система запоминает, на какой странице вы остановились — можно закрыть браузер и вернуться к чтению позже, не тратя время на поиски. Персонализируйте процесс: меняйте шрифты, размер текста и фон под свои предпочтения. Погружайтесь в мир литературы где угодно и когда угодно — любимые книги теперь всегда под рукой.
Текст книги
І y той жа мiг вочы пiсьменьнiцкiя пасур’ёзьнелi, зiрнулi y залюстэркавую далячынь, i Аскольд – сьцярожка, на цырлах, – пайшоy да кампутара. Ён прысеy на край услона, ускудлацiy вiльготную чупрыну, зь нечуваным натхненьнем закалацiy пальцамi па клявiятуры.
– Ты папраyдзе чакаеш Аблонскага? Гэтага прышчаватага ананiста?
Андрэй схапiy Наташу за клубы, кiнуy на канапу.
У гэтым месцы празаiк захоплена пацёр далонi.
– Вы што, звар’яцелi?! – пралепятала дзяyчына, – я зараз паклiчу маму!
– Маму я трахну iншым разам, – з гэтымi словамi Андрэй задзёр Наташы спаднiцу, iрвануy долу трусiкi, ускiнуy на плечы дзявочыя ногi, якiя галавакружна пахлi горнай лявандай…
Аскольд працаваy як апантаны, да самай ночы, i перапынiyся толькi на хвiлiну, калi Патрыцый, з лагодным варкатаньнем, пацёрся аб лытку.
– Еш, заслужыy, – прамовiy пiсьменьнiк i пабег дапiсваць аповед.
Зямля мая вечная
… Мне подарила земля моя вечная,
Самая добрая и человечная.
(Песьня брэжнеyскай пары)
Пагодным лiпеньскiм ранкам – тою парою, калi азярышчанскiя вулiцы былi яшчэ пустэльнымi, а неба ружова туманiлася, – да будынку раённага Дома культуры падкацiла запыленая «Кубань».
– Ну што, Нiнэль Іванаyна… паехалi? – гукнуy кучаравы вадзiла, адчынiyшы дзьверцы, i тая, да каго ён зьвяртаyся, заклапочана паглядзела на бокi.
Нiнэль Іванаyна, маладая, зьлёгку сухаватая жанчына y сiнiм гарнiтурчыку, стаяла на эрдэкоyскiм ганку i, мяркуючы па yсiм, некага чакала.
– Бузiлы няма. Сто разоy казала: а сёмай, ля Дома культуры… І вось… паyгадзiны тут гуляю, – парывiста yздыхнула Нiнэль Іванаyна.
– Дык мо пад’едзем пад яго? Тут недалёка, – кiроyца, зламаyшы пару запалак, прыпалiy папяросiну, запытальна кiyнуy жанчыне, i Нiнэль Іванаyна, узьняyшыся на дыбачкi i азiрнуyшы навакольле, ускочыла y аyтобус.
Скаланаючы ранiшнюю цiшу змораным гудам, «Кубань» праехалася y канец Чырвонаармейскай вулiцы, павярнула y завулак i спынiлася ля хаты загадчыцы раённага таварыства «Веды» Ксенii Каралюк.
– Зiрну, дзе ён там, – мовiy кiроyца, адчынiyшы дзьверцы, а Нiнэль Іванаyна, прыцiснуyшыся скроньню да халоднага шкла, разам з уздыхам прашаптала: – Ну дамаyлялiся ж… i як так можна?
Пра тое, што Ксенiя Каралюк пабралася з опэрным сьпеваком, Рэмам Ісаевiчам Бузiлам, азярышчанцы даведалiся на майскiя сьвяты.





