На нашем ресурсе вы можете полностью погрузиться в мир книги «Мястэчка» — читайте её онлайн бесплатно в полной, несокращённой версии. Если предпочитаете слушать — воспользуйтесь аудиоформатом; хотите сохранить — скачайте через торрент в fb2. Жанр произведения — Легкое чтение, Любовные романы, Современные любовные романы. Также на странице доступно подробное описание, авторская аннотация, краткое содержание и живые отзывы читателей. Мы постоянно пополняем библиотеку и улучшаем сервис, чтобы создавать лучшее пространство для всех ценителей качественной литературы.
Мястэчка

Автор
Дата выхода
15 ноября 2017
🔍 Загляните за кулисы "Мястэчка" — аннотация, авторский взгляд и ключевые моменты
Перед погружением в полный текст предлагаем познакомиться с произведением поближе. Здесь собраны авторские заметки, аннотация и краткое содержание "Мястэчка" — всё, что поможет понять глубину замысла и подготовиться к чтению. Материалы представлены в оригинальной авторской редакции () и сохраняют аутентичность произведения. Если чего-то не хватает — сообщите нам в комментариях, и мы дополним описание. Читайте мнения других участников сообщества: их отзывы часто раскрывают скрытые смыслы и добавляют новые грани понимания. А после прочтения обязательно вернитесь сюда — ваш отзыв станет ценным вкладом в общее обсуждение книги.
Гэта раман, які пераварочвае ўяўленне пра літаратуру для падлеткаў і аб падлетках, адначасова, аднак, разлічаны таксама і на дарослую аўдыторыю. Першы сезон знаёміць чытача з жыхарамі звычайнага тыпавога кансерватыўнага мястэчка недзе ў правінцыі Беларусі, у якім ніколі нічога не адбывалася да падзей, узгаданых у творы. Галоўная гераіня кнігі, звычайная дзесяцікласніца Даша Белая, «ладзіць бунт на караблі», чым выклікае высокахуткасны экспрэс падзей і здарэнняў, у якія трапляе сама і ўцягвае ўсіх вакол, а яшчэ закохваецца ў чалавека, старэйшага за яе на дванаццаць гадоў, да таго ж былога спецназаўца, які, нібы мульцяшны Чорны плашч, заўжды спяшаецца да яе на дапамогу. Другі сезон працягвае аповед пра прыгоды Дашы і яе сяброў, засяроджваючыся, аднак, на падзеях, што адбыліся ў Беларусі 19 снежня 2010 года, дакладней, у Мінску, калі была брутальна разагнана мірная дэманстрацыя на Плошчы Незалежнасці. Адлюстраваныя вачыма падлеткаў тыя абставіны, абсурднасць і жорсткасць іх наступстваў зачэпяць і самую чэрствую душу. Ды ўсё ж галоўнае, мабыць, тое, што раман «Мястэчка» – гэта раман выхавання. На працягу ўсяго твора яго героі, на першы погляд адмоўныя, змяняюцца да лепшага шляхам сапраўдных сяброўства, кахання і мастацтва.
📚 Читайте "Мястэчка" онлайн — полный текст книги доступен бесплатно
Перед вами — полная электронная версия книги "Мястэчка", адаптированная для комфортного онлайн-чтения. Мы разбили произведение на страницы для удобной навигации, а умная система запоминает, на какой странице вы остановились — можно закрыть браузер и вернуться к чтению позже, не тратя время на поиски. Персонализируйте процесс: меняйте шрифты, размер текста и фон под свои предпочтения. Погружайтесь в мир литературы где угодно и когда угодно — любимые книги теперь всегда под рукой.
Текст книги
Заплечнiк Даша памяняла на касматую торбу, кшталту паштовай, паклала некалькi падручнiкаy i сшыткаy туды. Да школы яе падвезлi на машыне, хоць iсцi – пяць хвiлiн. Цiмур вырашыy, што ад школы зручнейшы выезд на трасу.
Потым сёстры абнялiся на развiтанне. Цалавацца не сталi, каб не запэцкаць адна адну памадай. Вера абяцала прывесцi y наступны прыезд яшчэ абновак па тэме.
Дажджу з ранiцы не было. Ноч яго спажыла цалкам, размазала па асфальце, пакiнуyшы адно лужыны.
У двары, ля самых варот, дагнала Паyлоyская.
– Прывiтанне, – усмiхнулася.
– Прывiтанне, – патупiyшы вочы, адказала Даша i засаромелася. Яна ж памятала, хоць i не yсё.
– Ты чаго, за суботу перажываеш? – здагадалася Таня. – Забудзься i разатры.
– Праyда, цi што? – падняла вочы на сяброyку Даша.
– Вядома, – кiyнула Таня. – Клёвы прыкiд, – зацанiла. – Крута!
– Тань, а хто гэты мужык, ну, якi нёс мяне?… – вырашыла спытаць Даша, каб ведаць: раптам перасячэцца калi-небудзь з iм, а памятала толькi нос яго шырокi i такiя ж скулы гладкапаголеныя, ды вочы зялёныя i yважлiвыя.
– А ты чо, не памятаеш? – не паверыла Таня.
– Памятаю, – няyпэyнена адказала Даша. – Але не да канца, – дадала.
– Гэта наш Мiкалай Мiхайлавiч, – з гонарам прамовiла Таня.
– Той, пра якога вы казалi?
– Ён самы, – ахвотна пацвердзiла Таня. – Але ты не ведаеш самага цiкавага, – па-змоyнiцку падмiргнула. – Мiкалай Мiхайлавiч потым такi клас самаабароны паказаy. Хвалей наш нейкiх вырадкаy мясцовых сабраy, i яны прасачылi за намi, калi мы цябе дахаты неслi, дакладней, Мiкалай Мiхайлавiч нёс, а я дарогу паказвала, таму што да сяструхi тваёй не маглi датэлефанавацца.
– Ты чо?! – здзiвiлася Даша.
– Ды Ван Дам адпачывае! – захоплена выклiкнула Таня. – Мiкалай Мiхайлавiч iх як цуцыкаy раскiдаy, – працягвала. – І yсё так хутка, прыкiнь, я нават спалохацца не паспела. А адзiн з нажом на Мiкалая Мiхайлавiча кiнуyся…
– І чо?
– Ты б бачыла! – захаплялася yспамiнам i перажытымi адчуваннямi дзяyчына.
– Чо ты тут сачыняеш, Паyлоyская! – дзяyчат дагналi Хвалей з Кастальцавым.
– Сачыняюць бабы на кiрмашы! – адказала Таня.
– А ты, чо, не баба? – заiржаy Хвалей.
– Яна дзяyчынка яшчэ, – умяшаyся Кастальцаy.











