На нашем ресурсе вы можете полностью погрузиться в мир книги «Мястэчка» — читайте её онлайн бесплатно в полной, несокращённой версии. Если предпочитаете слушать — воспользуйтесь аудиоформатом; хотите сохранить — скачайте через торрент в fb2. Жанр произведения — Легкое чтение, Любовные романы, Современные любовные романы. Также на странице доступно подробное описание, авторская аннотация, краткое содержание и живые отзывы читателей. Мы постоянно пополняем библиотеку и улучшаем сервис, чтобы создавать лучшее пространство для всех ценителей качественной литературы.
Мястэчка

Автор
Дата выхода
15 ноября 2017
🔍 Загляните за кулисы "Мястэчка" — аннотация, авторский взгляд и ключевые моменты
Перед погружением в полный текст предлагаем познакомиться с произведением поближе. Здесь собраны авторские заметки, аннотация и краткое содержание "Мястэчка" — всё, что поможет понять глубину замысла и подготовиться к чтению. Материалы представлены в оригинальной авторской редакции () и сохраняют аутентичность произведения. Если чего-то не хватает — сообщите нам в комментариях, и мы дополним описание. Читайте мнения других участников сообщества: их отзывы часто раскрывают скрытые смыслы и добавляют новые грани понимания. А после прочтения обязательно вернитесь сюда — ваш отзыв станет ценным вкладом в общее обсуждение книги.
Гэта раман, які пераварочвае ўяўленне пра літаратуру для падлеткаў і аб падлетках, адначасова, аднак, разлічаны таксама і на дарослую аўдыторыю. Першы сезон знаёміць чытача з жыхарамі звычайнага тыпавога кансерватыўнага мястэчка недзе ў правінцыі Беларусі, у якім ніколі нічога не адбывалася да падзей, узгаданых у творы. Галоўная гераіня кнігі, звычайная дзесяцікласніца Даша Белая, «ладзіць бунт на караблі», чым выклікае высокахуткасны экспрэс падзей і здарэнняў, у якія трапляе сама і ўцягвае ўсіх вакол, а яшчэ закохваецца ў чалавека, старэйшага за яе на дванаццаць гадоў, да таго ж былога спецназаўца, які, нібы мульцяшны Чорны плашч, заўжды спяшаецца да яе на дапамогу. Другі сезон працягвае аповед пра прыгоды Дашы і яе сяброў, засяроджваючыся, аднак, на падзеях, што адбыліся ў Беларусі 19 снежня 2010 года, дакладней, у Мінску, калі была брутальна разагнана мірная дэманстрацыя на Плошчы Незалежнасці. Адлюстраваныя вачыма падлеткаў тыя абставіны, абсурднасць і жорсткасць іх наступстваў зачэпяць і самую чэрствую душу. Ды ўсё ж галоўнае, мабыць, тое, што раман «Мястэчка» – гэта раман выхавання. На працягу ўсяго твора яго героі, на першы погляд адмоўныя, змяняюцца да лепшага шляхам сапраўдных сяброўства, кахання і мастацтва.
📚 Читайте "Мястэчка" онлайн — полный текст книги доступен бесплатно
Перед вами — полная электронная версия книги "Мястэчка", адаптированная для комфортного онлайн-чтения. Мы разбили произведение на страницы для удобной навигации, а умная система запоминает, на какой странице вы остановились — можно закрыть браузер и вернуться к чтению позже, не тратя время на поиски. Персонализируйте процесс: меняйте шрифты, размер текста и фон под свои предпочтения. Погружайтесь в мир литературы где угодно и когда угодно — любимые книги теперь всегда под рукой.
Текст книги
– Я яшчэ нiколi…
– Усё бывае калi-небудзь упершыню, – вымавiла Руслана Мiхайлоyская – высокая хударлявая бландзiнка, разлiваючы па шкляначках вiно.
– Пi, – працягнула адну шкляначку Дашы Аля, – за смеласць.
Даша yзяла шкляначку аберуч, зiрнула y вадкае яго змесцiва i пачала пiць хуткiмi маленькiмi глыткамi, не адрываючыся, пакуль не выпiла yсё.
– Цыгарэтку? – прапанавала Аля.
Даша згодна кiyнула, зацягнулася няyмела, закашлялася.
– Пачакай, – спынiла сяброyку Таня, таму што Даша гатовая была заплакаць, цi то ад дыму, што патрапiy у лёгкiя, цi то ад смеху дзяyчат, якiх расссмяшыла неспрактыкаванасць госцi, – я пакажу.
Даша зрабiла так, як падказала Таня. Вочы яе адразу павiльгатнелi, падлога паплыла. Здавалася, яна знаходзiлася на борце нейкай яхты, што калыхалася на хвалях. Стала добра i прыемна. Потым вочы раптам загарэлiся, аднекуль з'явiлiся бадзёрасць у прыскок з весялосцю, i Даша адчула, што ведае дзяyчат з метадычнага кабiнета сто гадоy.
– Ну як? – Таня пацiкавiлася станам сяброyкi.
– Клёва! – паказала Даша вялiкi палец, падняты yгару, i зацягнулася яшчэ. – А што святкуем? – спытала.
– Нараджэнне новага чалавека, – адказала Юля Перасiльд – пякучая брунетка з кароткай стрыжкай, неверагодна пластычная i абаяльная.
– А хто нарадзiyся? – не зразумела Даша.
– Ты, – прагучаy адказ.
– Ды ну вас, – засаромелася Даша. – Гонiце, пэyна.
– Хто гонiць? – запярэчыла Аля. – Гонiць дзед Андрэй сэм у Пацейках.
– Ну дзякуй тады, – не знайшла чаго iншага адказаць Даша. – А як вы тут… Дырэктрыса не заругае? – паказала рукой на стол з алкаголем.
– Не хвалявайся, – запэyнiла Юля. – У нас усё чыкi-пукi.
– Калi дзяжурыць Мiкалай Мiхайлавiч, – сказала Руслана, – дырэктрыса спiць спакойна i нiколi яго не правярае.
– А хто такi Мiкалай Мiхайлавiч? – не разумела Даша.
– О, Мiкалай Мiхайлавiч, – падмiргнула госцi Юля, – гэта Мiкалай Мiхайлавiч. Адным словам, лапачка.
– Бусечка, – падтрымала Аля.
– Мiравы чэл, – дапоyнiла Руслана.
– Наш новы рэжысёр, – больш падрабязна растлумачыла Таня. – Малады, параyнальна, жудасна разумны, але афiгенна абаяльны. І так нас разумее…
– Так разумее, – падтакнула Юля, – што дазваляе некаторыя непрадугледжаныя, несанкцыянаваныя…
– Язык не зламi, – перабiла сяброyку Руслана.
– Карацей, з iм можна yсё, – паставiла кропку Аля, – i за iм, як за мурам. Нiколi не здасць i не зробiць балюча.











